Перайсці да зместу

Хо Джон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хо Джон
кар.: 허정
2-і Minister of Land, Infrastructure and Transport[d]
4 кастрычніка 1948 — 10 мая 1950
3-і Minister of Social Affairs[d]
23 лістапада 1950 — 12 студзеня 1952
Пераемнік Yi Yun-yong[d]
8-ы мэр Сеула[d]
14 снежня 1957 — 11 чэрвеня 1959
Пераемнік Im Heung-soon[d]
5-ы Foreign minister of South Korea[d]
25 красавіка 1960 — 19 жніўня 1960
Папярэднік Choi Kyu-hah[d]
Пераемнік Jeong Il-hyeong[d]
6-ы прэм’ер-міністр Паўднёвай Карэі
15 чэрвеня 1960 — 18 жніўня 1960
Папярэднік Paek Han-song[d]
Пераемнік Чанг Мён
Прэзідэнт Рэспублікі Карэя
27 красавіка 1960 — 15 чэрвеня 1960
Папярэднік Лі Сын Ман
Пераемнік Gwak Sanghun[d]
Прэзідэнт Рэспублікі Карэя
23 чэрвеня 1960 — 7 жніўня 1960
Папярэднік Gwak Sanghun[d]
Пераемнік Paek Nak-chun[d]

Нараджэнне 8 красавіка 1896(1896-04-08)
Смерць 18 верасня 1988(1988-09-18) (92 гады)
Жонка Baek Qui-ran[d]
Веравызнанне метадызм[d]
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хо Джон (кар. 허정, 許政; 8 красавіка 1896 — 18 верасня 1988) — карэйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр і часовы прэзідэнт Рэспублікі Карэя ў 1960 годзе[1].

Нарадзіўся ў 1896 годзе ў Пусане. У 1922 годзе пачаў сваю палітычную дзейнасць, далучыўшыся да прыхільнікаў Лі Сын Мана. З 1922 па 1936 гады Хо ўдзельнічаў у карэйскім руху супраціву. 2 верасня 1945 года ўступіў у члены карэйскай дэмакратычнай партыі.

З 1957 па 1959 гады Хо Джон займаў пасаду мэра Сеула, пасля чаго быў камандзіраваны ў Японію як спецыяльны прадстаўнік Карэі. 16 красавіка 1960 года заняў пасаду міністра замежных спраў, а 25 красавіка ўзначаліў урад (у якасці выканаўцы абавязкаў). Ужо на наступны дзень прэзідэнт Лі Сын Ман сышоў у адстаўку, таму Хо стаў часовым кіраўніком дзяржавы. 16 ліпеня 1960 года Хо Джон быў афіцыйна прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра. Выйшаў у адстаўку з абедзвюх пасад пасля абрання Юн Бо Сона новым прэзідэнтам Паўднёвай Карэі.

Зноскі

  1. Yahu! Baekgwasajeon 야후! 백과사전 In Korean: [Yahoo! Encyclopedia], s.v. "Heo Jeong" (허정)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2012.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy