Перайсці да зместу

Храм Неба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Храм Неба

Храм Неба (Цяньтань, кіт. трад. 天壇, спр. 天坛, піньінь Tiāntán) — храмава-манастырскі комплекс у цэнтральным Пекіне, у які ўваходзіць адзіны храм круглай формы ў горадзе — Храм Ураджаю (гэта галоўны храм комплексу, які часта называюць Храмам Неба). Занесены ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. Плошча комплексу складае 267 га. Цяньтань з'яўляецца адным з сімвалаў горада.

Комплекс пабудаваны ў 1420 годзе у часы кіравання пад дэвізам «Юнлэ» дынастыі Мін. Першапачаткова называўся Храмам Неба і Зямлі, але пасля ўзвядзення ў 1530 годзе асобнага Храма Зямлі стаў выконваць функцыю пакланення Небу.

Храм неба размешчаны на паўднёвы ўсход ад імператарскага палаца. З'явіўся ён у той жа час, што і Забаронены горад, і першапачаткова дзейнічаў як храм Неба і Зямлі. Гэтым тлумачыцца незвычайная форма тэрыторыі храмавага комплексу (паўднёвая частка пабудовы мае форму квадрата, а паўночная акруглая): паводле кітайскай традыцыі, круг сімвалізуе Неба, а квадрат — сілы Зямлі; з тых часоў у сценах Цяньтаня ўзносіліся малітвы выключна Небу.

На працягу амаль 500 гадоў раз у год, у дзень зімовага сонцастаяння, імператары прыбывалі сюды, каб пасля трохдзённага строгага пасту прынесці Небу шчодрыя дары. Лічылася, што ва ўладара Паднябеснай боскае паходжанне, таму толькі імператар мае права звяртацца да Нябёсаў з малітвамі пра росквіт дзяржавы. Уладар замаўляў вецер, дождж, жару і холад, каб яны з'яўляліся менавіта тады, калі ім прызначана па прыродных цыклах, — гэта было залогам добрага ўраджаю.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 881
рус.англ.фр.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy