Хіраакі Суга
Хіраакі Суга | |
---|---|
Дата нараджэння | 1963 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выхавацель, даследчык, хімік |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Vincent du Vigneaud Award[d] (2019) прэмія Вольфа па хіміі (2023) |
Хіраакі Суга (яп.: 菅 裕明; нар. 21 лютага 1963) — японскі біяхімік і бізнесмэн. Вядомы сваёй працай над штучнымі рыбазімамі (флексізімамі) і іх ужываннем для адлюстравання мРНК (RaPID, выпадковае нестандартнае інтэграванае адкрыццё пептыдаў).[5][6]
Лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (2023) разам з Чуан Хэ і Джэфры Келі «за наватарскія адкрыцці, якія асвятляюць функцыі і паталагічныя дысфункцыі РНК і бялкоў, а таксама за стварэнне стратэгій, якія дазваляюць па-новаму выкарыстоўваць магчымасці гэтых біяпалімераў, каб аблегчыць ход хвароб».[5]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хіраакі Суга нарадзіўся 21 лютага 1963 года ў горадзе Акаяма, Японія. Скончыў універсітэт Акаямы (бакалаўр, магістр навук) па інжынерыі,[5][7] вучыўся ў Лазанскім універсітэце, дзе працаваў з Манфрэдам Шлосерам .[7]
Хіраакі Суга абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце ў 1994 годзе разам з Сатору Масамунэ ,[7] працуючы над каталітычнымі антыцеламі.[8]
Пасля заканчэння Масачусецкага тэхналагічнага інстытута са ступенню доктара філасофіі Хіраакі Суга працаваў навуковым супрацоўнікам у лабараторыі Джэка Шостака ў Гарвардскай медыцынскай школе , а затым распачаў сваю незалежную кар’еру ў Буфалаўскім універсітэце. З 2003 года з’яўляецца выкладчыкам Такійскага ўніверсітэта.[7]
Хіраакі Суга з’яўляецца заснавальнікам PeptiDream Inc. Tokyo, публічнай біяфармацэўтычнай стартап-кампаніі, адказнай за адкрыццё і распрацоўку нестандартных пептыдных тэрапеўтычных сродкаў, а таксама за задавальненне нездаволеных медыцынскіх запатрабаванняў, даследаванне кан’югатаў пептыдных лекавых сродкаў, пептыдаў, і прэпаратаў на аснове малых малекул.[9][10][11]
Хіраакі Суга таксама з’яўляецца старшынёй рэдакцыйнай рады RSC Chemical Biology[12] і намеснікам рэдактара Angewandte Chemie .[6]
Навуковыя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Хіраакі Суга апублікаваў больш за 250 навуковых артыкулаў,[13] сярод якіх:
- Lee, Nick; Bessho, Yoshitaka; Wei, Kenneth; Szostak, Jack W.; Suga, Hiroaki (2000). "Ribozyme-catalyzed tRNA aminoacylation". Nature Structural Biology. 7 (1): 28–33. doi:10.1038/71225. PMID 10625423. S2CID 1831912.
- Ramaswamy, Krishna; Saito, Hirohide; Murakami, Hiroshi; Shiba, Kiyotaka; Suga, Hiroaki (2004). "Designer Ribozymes: Programming the tRNA Specificity into Flexizyme". Journal of the American Chemical Society. 126 (37): 11454–11455. doi:10.1021/ja046843y. PMID 15366888.
- Passioura, Toby; Suga, Hiroaki (2017). "A RaPID way to discover nonstandard macrocyclic peptide modulators of drug targets". Chemical Communications. 53 (12): 1931–1940. doi:10.1039/C6CC06951G. PMID 28091672.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2014 — Akabori Memorial Award ад Японскага таварыства пептыдаў[6]
- 2016 — Залаты медаль Макса Бергмана ад Нямецкага таварыства пептыдаў[6]
- 2016 — Nippon Venture Award ад Міністэрства эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі[14]
- 2017 — Сярэбраны медаль Нагоі па арганічнай хіміі ад Фонда навукі аб жыцці MSD[6]
- 2019 — Прэмія Вінцэнта дзю Вінё ад Амерыканскага таварыства пептыдаў[15]
- 2020 — Прэмія Гумбальта ад Фонда Гумбальта[16]
- 2020 — Сусветны прадпрымальнік года, Японія ад Ernst & Young[14]
- 2022 — Медаль Прэлага ад Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха
- 2023 — Прэмія Вольфа па хіміі ад Фонда Вольфа[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://orcid.org/0000-0002-5298-9186 Праверана 12 студзеня 2019.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ а б в г "Press release: Wolf Prize in Chemistry 2023" (Press release). Wolf Foundation. February 7, 2023. Архівавана з арыгінала 7 лютага 2023. Праверана 15 жніўня 2023. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2023. Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ а б в г д "Press release: 2023 Wolf Prize in Chemistry Announced" (Press release). Chemistry Views. February 7, 2023.
- ↑ а б в г Hiroaki Suga, Ph.D. | Biographical Information . Праверана February 11, 2023.
- ↑ Suga, Hiroaki (1994). Catalytic antibodies elicited via homologous and heterologous immunization (Ph.D.). hdl:1721.1/17342.
- ↑ Prof. Dr. Hiroaki Suga: The pseudo-natural peptides therapeutic innovation . LMU München (10 снежня 2018).
- ↑ Hiroaki Suga(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2023. Праверана 27 верасня 2023.
- ↑ Current Lecturer (11 лістапада 2022).
- ↑ RSC Chemical Biology | About . Праверана February 11, 2023.
- ↑ Suga Lab | Articles & Reviews . Праверана February 11, 2023.
- ↑ а б "Press release: UTokyo Professor Hiroaki Suga wins 2023 Wolf Prize in chemistry" (Press release). University of Tokyo. February 13, 2023.
- ↑ American Peptide Society | Vincent du Vigneaud Award(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2024. Праверана February 11, 2023.
- ↑ Congratulations to Hiroaki Suga, awarded the Humboldt Research Award . Праверана February 18, 2023.