Перайсці да зместу

Цзінь (265—420)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Цзінь
265 — 420

Сталіца
Грашовая адзінка Старажытная кітайская манета[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цзінь (кіт. спр. 晉朝, піньінь Jìn Cháo) — кітайская імператарская дынастыя (265—420). Адрозніваюць Заходнюю Цзінь (265—316) і Усходнюю Цзінь (317—420).

Заходняя Цзінь

[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя Цзінь была заснавана Сыма Янем, военачальнікам царства Вэй, які вымусіў імператара Цаа Хуаня адрачыся ад прастола. Новая дзяржава была названа ад удзелу, атрыманага ў 251 годзе бацькам Сыма Яня — Сыма Чжаа.

У 279—280 гады Сыма Яню ўдалося знішчыць апошнюю з дзяржаў перыяду Саньго — царства У і на кароткі час аб’яднаць Кітай.

Аднак спробы адрадзіць цэнтралізаваную падатковую сістэму і адміністрацыю на ўзор імперыі Хань не ўдаліся. Цзінь скалыналі паўстанні некітайскіх народаў у памежных раёнах, законы практычна не распаўсюджваліся на вышэйшую знаць, а шматлікія прадстаўнікі клана Сыма сталі самаўладнымі ўдзельнымі князямі. Іх барацьба за ўплыў пры двары, якая вылілася пасля смерці Сыма Яня і вядомая як Вайна васьмі ванаў (291—306), прывяла да паслаблення краіны і росту ўплыву качэўнікаў, чые войскі ўдзельнічалі ў звадах на баку некаторых прэтэндэнтаў на трон.

Міжусобіцы канца III — пачатку IV ст. аслабілі імперыю і дазволілі хуну і іншым качавым плямёнам захапіць Паўночны Кітай. У 304 годзе шаньюй паўднёвых хуну Лю Юань абвясціў незалежнасць дзяржавы Хань. У 311 годзе войскі яго сына і пераемніка Лю Цуна ўзялі сталіцу — Лаян, а ў 316 — Чан’ань. Чацвёрты і пяты імператары Цзінь трапілі ў палон і былі пакараны смерцю.

Усходняя Цзінь

[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з саноўнікаў імперыі Сыма Жуй схаваўся на поўдні і перанёс сталіцу ў Цзянькан (цяпер горад Нанкін). Таму другая палова гісторыі Цзінь завецца перыядам Усходняй Цзінь.

Імператары Усходняй Цзінь былі нашмат слабейшымі за сваіх папярэднікаў, знаходзячыся ў залежнасці ад паўднёвай арыстакратыі і палкаводцаў, якія планавалі вяртанне страчаных зямель. Важным фактарам унутранай сітуацыі Цзінь былі мігранты. Сотні тысяч паўночнікаў, якія ўцякалі на поўдзень ад улады качэўнікаў, павялічвалі насельніцтва імперыі, але іх адаптацыя праходзіла няпроста, часта ўспыхвалі паўстанні. У 346—373 улада ў Цзінь кантраляваў паспяховы генерал Хуань Вэнь. У 383 годзе войску Цзінь удалося спыніць уварванне войскаў Ранняга Цынь.

Ва Усходняй Цзінь вялася барацьба за уладу паміж знаццю Паўночнага і Паўднёвага Кітая. У 403 годзе імператар Сыма Дэцзун адрокся стальца на карысць сына Хуань Вэня — Хуань Сіня, аднак ужо ў 404 годзе ўлада Цзінь была адноўлена дзякуючы палкаводцу Лю Юю. У 409—416 гады войскі пад яго камандаваннем ажыццявілі шэраг паспяховых паходаў на поўнач, знішчыўшы некалькі «варварскіх» дзяржаў і адсунуўшы мяжу Цзінь да р. Хуанхэ. У 420 годзе апошні імператар Цзінь Сыма Дэвэнь адрокся ад пасаду на карысць Лю Юя, які абвясціў сябе імператарам новай дынастыі Сун.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy