Ційт Вяхі
Ційт Вяхі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Tiit Vähi | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдгар Савісаар | ||||||
Пераемнік | Март Лаар | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэс Таранд | ||||||
Пераемнік | Март Сійман | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 студзеня 1947 (77 гадоў) Валга, Эстонская ССР, СССР |
||||||
Партыя | Кааліцыйная партыя | ||||||
Адукацыя | ТТУ | ||||||
Прафесія | інжынер-механік | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ційт Вяхі (эст.: Tiit Vähi; 10 студзеня 1947, Валга, Эстонская ССР) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Эстоніі ў 1992 і 1995—1997 ад кааліцыйнай партыі Эстоніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ційт Вяхі нарадзіўся 10 студзеня 1947 года ў горадзе Валга Эстонскай ССР, скончыў Талінскі тэхнічны ўніверсітэт. Быў адным з арганізатараў Народнага Фронту Эстоніі, у 1989 годзе стаў міністрам транспарту і сувязі Эстонскай ССР (з 8 мая 1990 — Эстонскай Рэспублікі), гэты пост ён займаў да 1992 года. У 1992 годзе ён узначаліў урад. Падчас яго праўлення была ўведзена новая валюта — эстонская крона і пачалася шырокая прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці. У выбарах у Рыйгікогу 1992 ён не ўдзельнічаў. У 1993 стаў старшынёй кааліцыйнай партыі. На выбарах у Рыйгікогу 1995 кааліцыя кааліцыйнай партыі Эстоніі і Народнага саюза Эстоніі атрымала перамогу і ён да стаў прэм'ер-міністрам. 25 лютага 1997 года падаў у адстаўку з-за рознагалоссяў з членамі сваёй жа партыі. 27 лютага 1997 года прэм'ер-міністрам стаў Март Сійман.