Перайсці да зместу

Чапала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чапала
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 1 524 м
Даўжыня
  • 80 км
Шырыня 18 км
Плошча
  • 1 100 км²
Аб’ём 7 897 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 10 м
Размяшчэнне
Краіна  Мексіка
Рэгіён Халіска
Чапала (Мексіка)
Чапала
Чапала
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чапала (ісп.: Lago de Chapala) — найбуйнейшае ў Мексіцы прэснаводнае возера.

Сфармавалася каля 12 мільёнаў гадоў таму праз тэктанічныя зрухі, якія суправаджаліся землетрасеннямі і праваламі глебы. Ёсць меркаванне, што, з улікам вялікага ўзросту возера, за часы свайго існавання яно зменшылася ў 7 разоў у параўнанні з першапачатковай плошчай.[1]

Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы ўсход ад Гвадалахары, размешчана на мяжы штатаў Халіска і Мічаакан, на вышыні 1524 м над узроўнем мора. Прыкладныя памеры — 80 км з захаду на ўсход і 18 км з поўначы на поўдзень, плошча каля 1100 км². Сярэдняя глыбіня 4,5 м, максімальная — 10,5 м.

Бераг возера

У возера ўпадаюць рэкі Лерма, Рыа-Дуэра, Рыа-Сула і Рыа-Гуарача. З возера выцякае рака Рыа-Грандэ-дэ-Сант’яга, якая ўпадае на паўночным захадзе ў Ціхі акіян. На возеры размяшчаюцца тры невялікіх вострава: Ісла-дэ-лос-Алакранэс, Ісла-Мезкла і Ла-Ісла-Менор.[2]

Праз празмерную эксплуатацыю водных рэсурсаў возера і навакольных тэрыторый ёсць пагроза ўзроўню і якасці вады ў Чапала. Праз падзенне ўзроўню вады ў возеры ўтварыліся астравы з багавіння. Узровень вады ўпаў на 2-4 метры, аб’ём страчанай вады, як мінімум, дасягае 50 %[3].

Возера ёсць месцам жыцця некалькіх відаў пералётных птушак, напрыклад ружовага пелікана, а таксама тысяч мясцовых раслін і жывёл.

  1. How Lake Chapala, Mexico’s largest lake, was formed | Geo-Mexico, the geography of Mexico (англ.). geo-mexico.com (26 верасня 2016). Праверана 3 верасня 2023.
  2. Lake Chapala - 1,100 km2 - Lago de Chapala - Laguna de Chapala - Map, Facts. www.lakepedia.com. Праверана 3 верасня 2023.
  3. Shrinking Lake Chapala (англ.). www.earthobservatory.nasa.gov (14 верасня 2003). Праверана 3 верасня 2023.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy