Перайсці да зместу

Чэшскі масіў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэшскі масіў
чэшск. Český masiv, ням. Böhmische Masse, польск. Masyw Czeski
Гара Снежка
Гара Снежка
0°08′ пн. ш. 14°59′ у. д.HGЯO
Краіна
Плошча134 702 км²
Даўжыня480 км
Шырыня448 км
Найвышэйшая вяршыняСнежка 
Вышыня1602 м 
Чэшскі масіў (Чэхія)
Чэшскі масіў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэшскі масіў (Багемскі масіў; чэшск.: Český masiv) — горны масіў у цэнтральнай частцы Чэхіі і ў сумежных раёнах Германіі, Польшчы і Аўстрыі.

Масіў працягваецца з захаду на ўсход і мае ромбападобную форму. Працягласць яго складае каля 500 км, шырыня — да 300 км. Найвышэйшы пункт — гара Снежка (1602 м).

Уяўляе сабой выступ старажытнага фундамента герцынскай складкавай вобласці. Складзены з гнейсаў, пігматытаў, крышталічных сланцаў і гранулітаў пратэразою, сланцаў, кварцытаў і пясчанікаў палеазою, перакрыты асадкавым чахлом з мелавых і кайназойскіх парод. У выніку неаген-антрапагенавых тэктанічных рухаў масіў быў расколаты разломамі і скідамі, па якіх выліваліся вулканічныя лавы. 3 тэктанічным прагінам на паўночным усходзе звязаны Верхнесілезскі — Астраўска-Карвінскі каменнавугальны басейн.

Цэнтральная частка (вышыня 300—600 м) — узгорыстая раўніна з асобнымі падняццямі. Па ўскраінах Чэшскага масіву ўзвышаюцца сярэдняй вышыні хрыбты: Шумава на паўднёвым захадзе, Рудныя горы на паўночным захадзе, Судэты на паўночным усходзе. У паўднёва-ўсходняй частцы масіву размяшчаецца Чэшска-Мараўскае ўзвышша.

На раўніне значная частка тэрыторыі апрацавана. У гарах да вышыні 1200—1400 м мяшаныя і хвойныя лясы. Вышэй — субальпійскія лугі і хмызнякі.

Часта сустракаюцца мінеральныя крыніцы. Тут размяшчаюцца курорты, у тым ліку Карлавы Вары. Развіваецца турызм.

Зноскі

  • Чэшскі масіў // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.


pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy