Іван Мазепа
Іван Сцяпанавіч Мазепа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Іван Степанович Мазепа | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Самайловіч | ||||||
Пераемнік | Піліп Орлік (у выгнанні), Іван Ільіч Скарападскі |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 сакавіка 1639 |
||||||
Смерць |
21 верасня 1709 (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | Царква Святога Юрыя, Галац | ||||||
Род | Мазепы[d] | ||||||
Бацька | Сцяпан Мазепа[d] | ||||||
Маці | Марыя з Макіеўскіх[d] | ||||||
Жонка | Ганна Палавец[d] | ||||||
Дзеці | дачка (памерла ў дзяцінстве) | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[3] і дыпламатыя[3] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | гетман | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Мазепа — Іва́н Сцяпа́навіч Мазе́па-Калядзінскі (укр.: Іва́н Степа́нович Мазе́па-Колединський, польск.: Jan Mazepa Kolędyński; 20 сакавіка 1639 — 21 верасня 1709) — гетман Украіны ў 1687—1709 гг.
Спачатку падтрымліваў супрацоўніцтва з Масквой, але палітыка Пятра I ва Украіне ў перыяд Паўночнай вайны прывяла да разрыва Мазепы з Расіяй. У 1708 годзе дамовіўся з Карлам XII пра далучэнне да антымаскоўскай кааліцыі. Пасля паражэння шведскай арміі пад Палтавай эміграваў. Памёр у Бендэрах (цяпер Малдова), пахаваны ў Галаце (цяпер Румынія).
Мазепа быў адлучаны ад царквы за здраду клятве, якая была дадзена на крыжы і Евангеллі, а таксама за шэраг іншых супрацьцаркоўных дзеянняў[4]. Шматлікія звяртанні ўкраінскіх культурных і палітычных дзеячаў у ХХ стагоддзі аб скасаванні анафемы Мазепе, у тым ліку апошняя за часам (2008 год) адозва прэзідэнта Віктара Юшчанкі да РПЦ не дала ніякіх вынікаў[5].
Вобраз у культуры
[правіць | правіць зыходнік]Вобраз гетмана сучаснымі ўкраінскімі ўладамі ўключаны ў лік нацыянальных героеў Украіны. На яго айчыне ў 2008 годзе яму адкрыты помнік, у Кіеве імем Мазепы названая вуліца, у 2016 годзе помнік адкрыты ў Палтаве.
У свой час Мазепа падтрымліваў развіццё навукі і царквы на ўкраінскіх землях. Дзякуючы яго ахвяраванням былі збудаваныя шмат цэркваў і сабораў у Кіеве і іншых гарадах Украіны, што з’яўляюцца цяпер іх акрасай. Менавіта пры Мазепе Кіева-Магілянскі калегіум набыў статусу акадэміі, што дзейнічае і зараз.
Гістарычныя падзеі навакол і сама асоба Івана Мазепы натхнялі шмат якіх мастакоў літаратуры і музыкі. Вобраз Мазепы адлюстраваны ў творах наступных аўтараў:
- Лорд Байран — Мазепа, паэма (1818)
- Аляксандр Пушкін — Палтава Архівавана 22 чэрвеня 2007., паэма (1828—1829)
- Віктор Гюго — Мазепа, паэма (1829)
- Юліуш Славацкі — Мазепа, паэма (1840)
- Ферэнц Ліст — Мазепа, сімфанічная паэма (1851)
- Пётр Чайкоўскі — Мазепа, опера (1881—1883)
- Михаел Балфе. «Старонкавая» кантата. (1861)
- Тарас Шаўчэнка — розныя вершы
- Кандрат Рылееў
У 2001 годзе рэжысёрам Юрыем Ільенкам быў зняты фільм «Малітва за гетмана Мазепу»
«Маzепа fest» — назва штогадовага рок-фестываля, які стартаваў 6 чэревня 2003 года ў Палтаве.
Вобраз Мазепы замацаваны на купюры ўкраінскай нацыянальнай грашовай адзінкі — грыўня (10 грывень).
Зноскі
- ↑ Мазепа (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Бой со шведами у местечка Клецка. Журнал С. И. Неплюева. 19 апреля 1706 г.//Русская старина, 1891 г., октябрь, стр. 25-32.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 15 верасня 2024.
- ↑ http://www.pravoslavie.ru/analit/080130172754
- ↑ http://www.pravda.com.ua/news/2008/3/7/72773.htm Архівавана 30 верасня 2008.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
10-грыўневая купюра
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Мазепа
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1639 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскім ваяводстве
- Памерлі 21 верасня
- Памерлі ў 1709 годзе
- Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Іван Мазепа
- Гетманы Украіны
- Удзельнікі Паўночнай вайны
- Адлучаныя ад царквы
- Пахаваныя ў Румыніі
- Перабежчыкі
- Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
- Памерлі ў Малдове