Перайсці да зместу

Алена Васілеўна Рынковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Васілеўна Рынковіч
Дата нараджэння 30 верасня 1923(1923-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 2001(2001-11-21) (78 гадоў)
Грамадзянства
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Алена Васілеўна Рынковіч (30 верасня 1923, в. Лысая Гара, Лагойскі раён, Мінская вобласць21 лістапада 2001) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Скончыла ў 1948 годзе студыю Беларускага тэатра імя Я. Купалы. З 1948 года працавала ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.

Выканаўца драматычных і характарных роляў. Творчасць адметная тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, мяккім гумарам і лірызмам. Шэраг яркіх роляў сыграла ў беларускім рэпертуары: Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Мякішава («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Наташа, Лідзія Сямёнаўна, Клава («Выбачайце, калі ласка!», «Таблетку пад язык», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Марыя Фадзееўна («І змоўклі птушкі…» І. Шамякіна), Аня («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Марфа («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Маці («Парог» А. Дударава). Сярод роляў у класічнай і сучаснай драматургіі: Ганна Паўлаўна, Глафіра Фірсаўна, Людміла («Даходнае месца[ru]», «Апошняя ахвяра[ru]», «Позняе каханне[ru]» А. Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон[ru]» паводле Ф. Дастаеўскага), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), графіня Русільёнская («Канец — справе вянец[ru]» У. Шэкспіра).

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy