Аляксей Рыгоравіч Махнеў
Аляксей Рыгоравіч Махнеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1984 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аляксей Рыгоравіч Махнеў (23 лютага 1921, п. Кудзелька (цяпер Асбест) — 10 снежня 1984, Асбест) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння сямі класаў працаваў слесарам на адным з прадпрыемстваў горада. Напярэдадні вайны, у 1940 годзе быў прызваны на службу ў рады Рабоча-Сялянскай Чырвонай арміі. У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў, пачынаючы з чэрвеня 1943 года і да канца баявых дзеянняў. Быў наводчыкам гарматы 1-й батарэі 1330-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка Рэзерва Галоўнага Камандавання, пазней — камандзірам гарматы і камандзірам аддзялення артылерыйскіх разведчыкаў.
Вызначыўся ў час вызвалення Віцебскай вобласці 17 лістапада 1943 года ў баях ў раёне вёскі Казьяны Дубровенскага раёна. У 1944 годзе было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, уручаны медаль «Золотая Звезда» і ордэн Леніна.
Пасля заканчэння вайны быў дэмабілізаваны і вярнуўся на родны Урал, працаваў слесарам на камбінаце «Ураласбест».
Памёр 10 снежня 1984 года, пахаваны на гарадскіх могілках.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У школе № 8 горада Асбеста абсталяваны музей, які носіць імя А. Р. Махнева. Тут захоўваюцца фотаздымкі, асабістыя рэчы Героя, копія ўзнагароднага ліста, у якім падрабязна апісаны подзвіг адважнага артылерыста.
Адна з вуліц у горадзе Асбест носіць яго імя, а 22 чэрвеня 2011 года на доме, дзе жыў А. Р. Махнёў, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Урачыстая місія адкрыцця гэтага памятнага знака была даручана праўнуку Героя — дзевяцікласніку Івану Філенкову[1].
Зноскі
- ↑ Неўміручы подзвіг артылерыста Архівавана 20 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургскім павеце
- Памерлі 10 снежня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Свярдлоўскай вобласці
- Пахаваныя ў Расіі
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці