Вялікая Атня
Выгляд
Сяло
| ||||||||||||||||
Вялікая Атня (руск.: Больша́я Атня́, татар.: Олы Әтнә) — сяло ў Рэспубліцы Татарстан. Адміністрацыйны цэнтр Атнінскага раёна. Размешчана на рацэ Атня, за 71 км ад Казані. Насельніцтва — 3325 чалавек (2021).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў перыяд Казанскага ханства. Да 1920 года сяло было валасным цэнтрам Вяліка-Атнінскай воласці Казанскага павета Казанскай губерні. З 1920 года ўваходзіла ў Арскі кантон Татарскай АССР. З 10 жніўня 1930 года з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Тукаеўскага раёна, у 1938 годзе перайменаванага ў Атнінскі. З 12 кастрычніка 1959 года — зноў цэнтр Тукаеўскага раёна. З 1 лютага 1963 года знаходзілася ў складзе Арскага раёна.
З 25 кастрычніка 1990 года зноў з’яўляецца раённым цэнтрам.