Перайсці да зместу
Грэта Гарба
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэта Гарба
англ.: Greta Garbo
Імя пры нараджэнні Грэта Луіса Густафсан
Дата нараджэння 18 верасня 1905(1905-09-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1990(1990-04-15)[3][4][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Karl Alfred Gustafsson[d][1]
Маці Anna Lovisa Johansdotter[d][1]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса
Кар’ера 1920—1941
Узнагароды
IMDb 0001256
gretagarbo.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Грэта Гарба, народжаная Грэта Луіса Густафсан (18 верасня 1905, Стакгольм — 15 красавіка 1990, Нью-Ёрк) — шведская і амерыканская актрыса.
Дзяцінства і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]
Грэта Луіса Густафсан нарадзілася ў беднай сям’і. Калі Грэце было 14, загінуў бацька, і дзяўчына мусіла пакінуць школу і пайсці працаваць ў стакгольмскі ўнівермаг «Пуб». Там заўважылі яе яркае аблічча і запрасілі зняцца для каталога «Тавары поштай», а потым і для трох рэкламных ролікаў. Як раз тады ў Грэты прачнулася цікавасць да тэатра. У 1922 годзе атрымала стыпендыю на навучанне ў Школе драматычнага майстэрства першай сцэны краіны, Каралеўскага драматычнага тэатра, які часцей завецца проста «Драматэн».
Менавіта там, у «Драматэне», Грэту ўбачыў легендарны шведскі рэжысёр Морыц Стылер, які даў ёй першую вялікую ролю ў сваёй стужцы «Сага пра Ёсту Берлінга». Аднак перад здымкамі фільма ён выставіў трохі пульхнай Грэце адно патрабаванне — пахудзець. Грэта здолела гэта зрабіць і з такой нагоды ўзяла новае прозвішча — Гарба, што з італьянскай значыць 'зграбны рух'. «Сага пра Ёсту Берлінга» стала пачаткам зорнай кар’еры шведскай актрысы.
На пачатку 1920-х гадоў Грэта Гарба перабралася ў Галівуд. Яе дэбют адбыўся ў 1926 годзе ў меладраме «Паток», але сапраўдны прарыў здарыўся пасля стужкі «Плоць і д’ябал». На здымках гэтага фільма ў Грэты Гарба пачаўся раман з Джонам Гілбертам. У 1927 годзе яны разам сыгралі ў стужцы «Каханне». Аднак, у тым самым годзе Грэта пакінула Джона Гілберта чакаць яе пры алтары -- шлюб скончыўся, не паспеўшы пачацца. Магчыма, менавіта падчас гэтага раману, які прыцягваў шмат увагі публікі, у Гарба ўзнік недавер да Галівуда і друку. Яна не давала інтэрв’ю, не бывала на сваіх прэм’ерах.
Першая гукавая стужка Грэты Гарба «Ана Крысці», знятая паводле п’есы Юджына О’Ніла, была спецыяльна выбрана для яе. Галоўная гераіня Ана Крысці, сялянская дзяўчына, гаварыла са шведскім акцэнтам. Фільм пабіў рэкорды касавых збораў, крытыкі ўхвалілі Грэціны ігру і голас. Своеасаблівая аўра была створана незвычайнай, зачаравальнай прыгажосцю Гарба, яе неардынарным талентам.
За 20 гадоў Грэта паспела сыграць 27 роляў, сярод якіх — Мата Хары, каралева Хрысціна, Ганна Карэніна, камуністка Ніначка. У 1941 годзе, на вяршыні славы, 36-гадовая зорка раптоўна і без тлумачэнняў пакінула Галівуд. Яна пасялілася ў Нью-Ёрку, вяла сціплае жыццё і хавалася ад публікі.
У 1954 годзе актрысу ўзнагародзілі ганаровай прэміяй «Оскар» «за незабыўныя экранныя выступленні».
У 1990 годзе ў Нью-Ёрку вялікая актрыса памерла ад пнеўманіі. Праз 9 гадоў парэшткі Грэты Гарба перавезлі ў Швецыю і пахавалі на могілках Скугсшуркугордэн у Стакгольме.
Сярод фільмаў «Чароўная жанчына» (1928), «Каралева Крысціна» (1933), «Ганна Карэніна» (1935), «Дама з камеліямі» (1937) і іншыя.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]
• 23 верасня 2005 года паштовымі адміністрацыямі Швецыі і ЗША ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Грэты Гара быў выпушчаны сумесны выпуск паштовых марак з яе партрэтам.
• Часопіс «Premiere» змясціў Гарба на восьмае месца ў спісе самых вялікіх кіназорак усіх часоў. Яна таксама прысутнічае на пятым месцы ў рэйтынгу легенд кінаэкрана па версіі Амерыканскага інстытута кіно.
• У дэбютны альбом «Cendres de lune» французскай спявачкі Мілен Фармер увайшла песня пад назвай «Greta» прысвечаная Грэце Гарба. У музычных пройгрышаў песні гучыць голас Гарба, узяты з розных урыўкаў фільмаў, у якіх гуляла акторка.
• Гарба згадвалася ў п’есе Жана Както «Святыя пачвары». Так герой назваў дзяўчыну, якая марыла здымацца ў кіно.
• Грэта Гарба згадваецца ў вядомай песні Мадонны «Vogue» разам з такімі галівудскімі легендамі, як Мэрылін Манро, Марлен Дзітрых, Марлан Бранда і Джэймс Дын.
• 6 красавіка 2011 года Банк Швецыі паведаміў аб планах выпуску ў 2014—2015 гадах новай серыі грашовых знакаў. На аверсе купюры вартасцю 100 шведскіх крон будзе размешчаны партрэт Грэты Гарба.[8][9]
• Цярпець не магла Кларка Гейбла, як, зрэшты, і ён яе.
• У фільме «Смерць ёй да твара» гераіня Ізабелы Раселіні, Лісл фон Руман, якая прадавала зелле неўміручасці і вечнай прыгажосці, тлумачачы правіла, што Мэдлін (Мэрыл Стрып), якая выпіла зелле, можа бліскаць на публіцы толькі 10 гадоў, а потым сысці ў цень, каб не раскрываць сакрэт зелля, прапаноўвала варыянт адной з яе безыменных пакупніц — проста сказаць усім «Я хачу пабыць адна» (фраза, гучала ў розных варыяцыях ў фільмах Гарба і нязменна з ёй асацыюецца).
Зноскі
1. а б в г Katarina kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0009/C I/38 (1905), bildid: 00006820_00152 — С. 118. Праверана 13 красавіка 2018.
2. Greta Garbo // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
3. Greta Garbo // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
4. Greta Garbo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118537571 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
6. Garbo, GRETA // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/37c9c2b0-4020-41d9-b351-46ea79ed5c1cSvenskagravar.se. Праверана 10 красавіка 2023.
7. (unspecified title) Праверана 20 жніўня 2020.
8. Sweden’s new banknotes and coins Архівавана 27 верасня 2011. (англ.) (Праверана 7 красавіка 2011)
9. Новыя твары шведскіх крон Архівавана 30 мая 2011. // Баністыка. Энцыклапедыя банкнот света. (Праверана 3 жніўня 2011)
• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 53. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
pFad - Phonifier reborn
Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.
Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.
Alternative Proxies:
Alternative Proxy
pFad Proxy
pFad v3 Proxy
pFad v4 Proxy