Каўнас
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ка́ўнас[3][4] (літ.: Kaunas, беларуская назва — Ко́ўна[5][6], часта Ко́ўня[7]) — другі паводле велічыні і значэння горад Літвы, на сутоках рэк Віліі і Нёмана. Адміністрацыйны цэнтр Каўнаскага павета і Каўнаскага раёна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назву Коўна (Каўнас, літ.: Kaunas) узводзяць да балтыйскага кораня, які азначае нізкае, гразкае, багністае месца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1361 года. Магдэбургскае права падаравана вялікім князем літоўскім Вітаўтам у 1408 годзе.
З 1842 года — цэнтр Ковенскай губерні.
У 1920—1940 гадах — «часовая сталіца» Літоўскай Рэспублікі.
Герб
[правіць | правіць зыходнік]На гарадскіх гербавых пячатках з XV стагоддзя адлюстроўваўся тур, з канца XV стагоддзя яго дапоўніў крыж. З 1843 года герб Ковенскай губерні, якім карыстаўся і губернскі горад Коўна, адлюстроўваў усталяваны на ратушнай плошчы помнік у памяць вайны 1812 года.
2 мая 1935 года гарадская рада Каўнаса зацвердзіла герб з выявай на пурпурным фоне белага тура з залатымі капытамі, рагамі і крыжам паміж рагамі. З 1969 года выкарыстоўваўся герб з выявай на чырвоным фоне белага зубра. Дэкрэтам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі 30 чэрвеня 1993 года зацверджаны герб, які паўтарае гістарычны герб: на чырвоным шчыце белы тур з залатым крыжам паміж рагамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]- ФК Каўна Жальгірыс — футбольны клуб.
- ФК Стумбрас — футбольны клуб.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Наталля Вішнеўская (1907—1989) — беларуская паэтэса.
- Дамінік Касакоўскі (1711—1743) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
- Кястуціс Кевалас (нар. 1972) — архібіскуп Каўнаскай архідыяцэзіі.
- Дамінікас Дамаркас (нар. 1992) — літоўскі баскетбаліст.
- Ірына Аляксандраўна Новікава (нар. 1956) — беларускі ўрач алерголаг-імунолаг. Доктар медыцынскіх навук (2002), дацэнт (2003), прафесар (2008).
- Вітаўтас Пяткявічус (1930—2008) — літоўскі пісьменнік, палітычны і грамадскі дзеяч.
- Бен Шан — амерыканскі мастак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в http://www.kaunas.lt/apie-kauna/statistika/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 140.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. — С. 19.
- ↑ Коўня . www.google.com. Праверана 16 снежня 2024.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ка́ўнас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 184—185. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Пазднякоў В. Коўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 140—141. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Kowno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 522—533.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каўнас
- Каунас (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі