Куніхіка Кадайра
Куніхіка Кадайра | |
---|---|
яп.: 小平 邦彦 | |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1997[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ган’іты Кадайра[d][4] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | алгебраічная геаметрыя |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Сёкіты Іянага[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Куніхіка Кадайра (яп.: 小平邦彦; 16 сакавіка 1915 — 26 ліпеня 1997) — японскі матэматык, вядомы сваімі шматлікімі працамі па алгебраічнай геаметрыі і тэорыі комплексных мнагастайнасцей, а таксама як заснавальнік японскай школы алгебраічнай геаметрыі. У 1954 годзе, першым сярод японскіх матэматыкаў, быў узнагароджаны Філдсаўскай прэміяй.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Куніхіка Кадайра нарадзіўся ў 1915 годзе ў Токіа.
У 1938 годзе скончыў Такійскі ўніверсітэт са ступенню па матэматыцы, а ў 1941 годзе — па фізіцы. З 1944 па 1949 гады працаваў у Такійскім універсітэце на пасадзе ад’юнкт-прафесара, у 1949 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. Затым, прыняўшы запрашэнне Германа Вейля, пераехаў у Прынстан для працы ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў. У гэты час ён, у супрацоўніцтве з Дональдам Спенсерам, напісаў серыю з 12 прац, у якіх былі апісаны асновы тэорыі дэфармацый комплексных структур на мнагастайнасцях. Таксама Кадайра даказаў мноства тэарэм тэорыі Ходжа. Прыкладна з 1960 года ён пачаў працаваць над класіфікацыяй комплексных аналітычных паверхняў. У прыватнасці, яму ўдалося апісаць K3-паверхні як дэфармацыі квартык у P4 (K3-паверхні былі названыя ў гонар Кумера, Келера і Кадайры). Таксама ў яго гонар быў названы важны інварыянт алгебраічных мнагастайнасцей — размернасць Кадайры.
У 1961 годзе Кадайра перайшоў у Гарвардскі ўніверсітэт. З 1962 года ён працаваў прафесарам ва Універсітэце Джонса Хопкінса, з 1965 года — у Стэнфардскім універсітэце. У 1967 годзе вярнуўся ў Японію і працаваў у Такійскім універсітэце. У 1954 годзе ён быў удастоены Філдсаўскай прэміі, а ў 1984/1985 годзе — прэміі Вольфа па матэматыцы «за выбітны ўклад у вывучэнне комплексных і алгебраічных мнагастайнасцей».
Памёр у 1997 годзе ў горадзе Кофу.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Kodaira Kunihiko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118777645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б в https://www.ias.edu/scholars/kunihiko-kodaira
- ↑ а б в г https://books.google.cat/books?id=qUVpDQAAQBAJ&pg=PA55 — С. 55.
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Токіа
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў прэфектуры Яманасі
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
- Члены Японскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры ордэна Культуры
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу 1 класа
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Матэматыкі Японіі
- Матэматыкі XX стагоддзя