Латарынгскі ўніверсітэт
Латарынгскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université de Lorraine | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Lorraine |
Міжнародная назва | англ.: University of Lorraine |
Заснаваны | 1572 |
Год рэарганізацыі | 2012 |
Студэнты | 60 404[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нансі |
Сайт | univ-lorraine.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Латарынгскі ўніверсітэт (фр.: Université de Lorraine) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нансі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт заснаваны ў 1572 годзе ў Мецы, затым быў пераведзены ў 1769 годзе ў Нансі і адноўлены ў 1852 годзе. Размешчаны ў асноўным у Нансі і Мецы. Установа з багатай гісторыяй, Латарынгскі ўніверсітэт некалькі разоў закрываўся і аднаўляўся пасля Вялікай французскай рэвалюцыі і быў падзелены пасля мая 1968 года. Пачынаючы з 2005 года вышэйшыя навучальныя ўстановы Латарынгіі (уключаючы Універсітэт Нансі I, Універсітэт Нансі II і Універсітэт Поля Верлена ў Мецы) пачалі працэс зліцця, у выніку якога 1 студзеня 2012 года быў утвораны цяперашні ўніверсітэт. Станам на 2020 год Латарынгскі ўніверсітэт аб’ядноўваў амаль 60 тысяч студэнтаў і амаль 7 тысяч навукова-педагагічных працаўнікоў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Калегіум мастацтваў, моў і літаратур
- Калегіум права, эканомікі і кіравання
- Калегіум «Латарынгскі нацыянальны політэхнічны інстытут»
- Калегіум інавацыйнага менеджменту
- Калегіум «Інтэрфейс»
- Калегіум навук аб здароўі
- Калегіум навук і тэхналогій
- Калегіум сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
- Тэхналагічны калегіум
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2022 — MENJ, 2022. — P. 165. — 406 с. — ISBN 978-2-11-162578-5
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Латарынгскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы