Лепра
Лепра | |
---|---|
| |
МКХ-10 | A30. |
МКБ-10-КМ | A30 і A30.9 |
МКХ-9 | 030 |
МКБ-9-КМ | 030[1] і 030.9[1] |
OMIM | 246300 |
DiseasesDB | 8478 |
MedlinePlus | 001347 |
eMedicine | med/1281 derm/223 neuro/187 |
MeSH | D007918 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лепра (хвароба Хансена, хансеноз, хансеніяз; састарэлыя назвы — праказа, elephantiasis graecorum, lepra arabum, lepra orientalis, фінікійская хвароба, satyriasis, сумная хвароба, крымка, гультаяватая смерць, хвароба Святога Лазара і інш.) — хранічны гранулематоз (хранічнае інфекцыйнае захворванне), які выклікаецца мікабактэрыяй Mycobacterium leprae[2] і Mycobacterium lepromatosis.[3], працякае з пераважным паражэннем скуры, перыферычнай нервовай сістэмы, часам пярэдняй камеры вока, верхніх дыхальных шляхоў вышэй гартані, яечак, а таксама кісцяў і стоп.
Першапачаткова хвароба праходзіць бессімптомна, такі стан можа цягнуцца ад 5 да 20 гадоў.[2] Сімптомы ўключаюць гранулёмы нерваў, дыхальных шляхоў, скуры і вачэй.[2] Гэта можа ўплываць на магчымасць адчуваць боль, пацягнуць страту канечнасцей з-за шматлікіх траўмаў.[4] Таксама могуць прысутнічаць слабасць і пагаршэнне зроку.[4]
Дыягностыка
[правіць | правіць зыходнік]Два асноўныя тыпы захворвання звязаны з прысутнасцю некалькіх бактэрый: алігабацылярнасць і шматбацыялярнасць.[4] Два асноўныя тыпы адрозніваюцца па памеры нездаровай пігментацыі, наяўнасці анямелых участкаў скуры, якіх пры алігабацылярнасці пяць ці менш, а пры шматбацылярнасці больш за пяць.[4] Дыягназ пацвярджаюць выяўленнем кіслотаўстойлівых бацыл падчас біяпсіі скуры ці падчас адсочвання ў ДНК з дапамогай полімеразнай ланцуговай рэакцыі.[4] Найчасцей сустракаецца сярод беднага насельніцтва; мяркуецца, што перадаецца паветрана-кропельным шляхам.[4] Не вельмі заразная.[4]
Лячэнне і эпідэміялогія
[правіць | правіць зыходнік]Лепра вылечная, пры наяўнасці лячэння.[2] Алігабацылярную лепру лечаць медыкаментамі дапсон і рыфампіцын на працягу 6 месяцаў.[4] Лячэнне шматбацылярнай лепры ўключае рымфапіцын, дапсон і клафазімін на працягу 12 месяцаў.[4] Гэтае лячэнне бясплатна даецца Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.[2] Таксама можа ўжывацца шэраг іншых антыбіётыкаў.[4] У 2012 годзе колькасць хранічных выпадкаў лепры ва ўсім свеце складала 189 000, а колькасць новых выпадкаў складала 230 000.[2] Колькасць хранічных выпадкаў знізілася ў параўнанні з лічбай у 5,2 млн у 1980-х гадах.[2][5][6] Большасць новых выпадкаў з'яўляецца ў 16 краінах, больш за палову з іх у Індыі.[2][4] За апошнія 20 гадоў 16 млн чалавек ва ўсім свеце вылечыліся ад лепры.[2]
Гісторыя, грамадства і культура
[правіць | правіць зыходнік]Лепра ўплывала на чалавецтва на працягу тысячагоддзяў.[4] Назва хваробы паходзіць ад лацінскага слова lepra, што азначае «лускаваты», а тэрмін «хвароба Хансена» звязаны з імем медыка Герхарда Хансена.[4] Змяшчэнне людзей у лепразорыі ўсё яшчэ адбываецца ў такіх краінах як Індыя, дзе хворых тысячы;[7] Кітай, дзе іх сотні,[8] а таксама ў Афрыцы.[9] Аднак большасць лепразорыяў зачынены.[9] Лепра атаясняецца з сацыяльнай стыгматызацыяй на працягу большай часткі гісторыі,[2] што перашкаджае хворым самастойна паведаміць пра захворванне і пачаць лячэнне на ранняй стадыі. У 1954 годзе быў заснаваны Сусветны дзень дапамогі хворым на лепру, каб прыцягнуць увагу да хворых на лепру.[10]
Зноскі
- ↑ а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Leprosy Fact sheet N°101 . World Health Organization (1 студзеня 2014).
- ↑ New Leprosy Bacterium: Scientists Use Genetic Fingerprint To Nail 'Killing Organism' . ScienceDaily (28 лістапада 2008). Праверана 31 студзеня 2010.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Suzuki K, Akama T, Kawashima A, Yoshihara A, Yotsu RR, Ishii N (February 2012). "Current status of leprosy: epidemiology, basic science and clinical perspectives". The Journal of dermatology. 39 (2): 121–9. doi:10.1111/j.1346-8138.2011.01370.x. PMID 21973237.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ "Global leprosy situation, 2012". Wkly. Epidemiol. Rec. 87 (34): 317–28. August 2012. PMID 22919737.
- ↑ Rodrigues LC, Lockwood DNj (June 2011). "Leprosy now: epidemiology, progress, challenges, and research gaps". The Lancet infectious diseases. 11 (6): 464–70. doi:10.1016/S1473-3099(11)70006-8. ISSN 1473-3099. PMID 21616456.
- ↑ Walsh F (2007-03-31). "The hidden suffering of India's lepers". BBC News.
- ↑ Lyn TE (2006-09-13). "Ignorance breeds leper colonies in China". Independat News & Media. Архівавана з арыгінала 8 красавіка 2010. Праверана 2010-01-31.
- ↑ а б Byrne, Joseph P. (2008). Encyclopedia of pestilence, pandemics, and plagues. Westport, Conn.[u.a.]: Greenwood Press. p. 351. ISBN 9780313341021.
- ↑ McMenamin, Dorothy (2011). Leprosy and stigma in the South Pacific : a region-by-region history with first person accounts. Jefferson, N.C.: McFarland. p. 17. ISBN 9780786463237.