Марыя Чапская
Марыя Чапская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 лютага 1894[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1981 (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Ежы Эмерыкавіч Чапскі |
Маці | Юзэфа Леапальдзіна фон Тун-Гогенштайн[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, літаратурная крытык, гісторык |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Гутэн-Ча́пская (польск.: Maria Czapska; 6 лютага 1894, Прага, Чэхія, Аўстра-Венгрыя — 11 чэрвеня 1981) — польскі гісторык, літаратар. Доктар філасофіі (1928).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]З роду Чапскіх, дачка графа Ежы Эмерыкавіча Гутэн Чапскага (1861—1930) ад яго жонкі графіні Юзэфы-Леапальдзіны фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903).
У сваіх успамінах пра жыццё ў Прылуках Марыя Чапская пісала пра мясцовых службоўцаў, чыім дзецям яны давалі ўрокі польскай мовы, рэлігіі і рахунказнаўства[4]:
Бацькі нашых вучняў вельмі дбалі пра польскую мову, хоць паміж сабой размаўлялі па-беларуску і не мелі выразнай нацыянальнай свядомасці: на пытанне — ці з’яўляецеся палякамі, адказвалі што з’яўляюцца «тутэйшымі», ведалі сваю адметнасць, але каталіцтва і польскасць былі «панскімі», і гэта іх прыцягвала. «Нашай мовы нам вучыць не трэба — бо мы яе ведаем!» — тлумачылі яны. |
Вучылася ў Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах. Пасля Другой сусветнай вайны асела ў Парыжы. Вывучала гісторыю Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, літаратуру перыяду рамантызму. Аўтар кнігі «Людвіка Снядэцкая» (1938, 2-е выд. 1958). У кнізе «Еўропа ў сям’і» (1970, 2-е выд. 1989) дала шмат звестак з жыцця Эмерыка Чапскага, дэталёва апісала маёнтак Станькава. Выдала анталогію «Палякі ў СССР, 1939—1942» (1963).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- La vie de Mickiewicz, Paris 1931
- Ludwika Śniadecka, Kraków 1938
- Szkice mickiewiczowskie, London 1963
- Dwugłos wspomnień (pisane z bratem), London 1965
- Europa w rodzinie, Paris 1970 Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Czas odmieniony, Paris 1978
- Gwiazda Dawida, London 1975
- Polacy w ZSRR (1939—1942), (antologia), Paris 1963
- Ostatnie odwiedziny i inne szkice, Warszawa 2006
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #103434240 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #103434240 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2015.
- ↑ Некропаль па-над Пціччу № 44 (1483) 31.10.2020 — 06.11.2020 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2024. Праверана 7 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Празе
- Памерлі 11 чэрвеня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Мезон-Лафіце
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Чапскія
- Гісторыкі Польшчы
- Пісьменніцы Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі