Перайсці да зместу

Мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мост Тэадора Хойса ў Майнцы, Германія.

Мост — штучнае збудаванне, перакінутае цераз раку, яр, возера ці іншую фізічную перашкоду. Мост, перакінуты цераз дарогу, завуць пуцеправодам, мост цераз яр ці цяснінувіядукам.

Мост з'яўляецца адным з найстаражытнейшых інжынерных вынаходстваў чалавецтва.

Беларускае слова «мост» (таксама руск. «мост», укр. «міст», польск. «most») паходзіць ад протаславянскага «*mostъ», а яно — ад протагерманскага «*masta-». Германскія словы (англ. «bridge», ням. «Brücke», дацк. «brug») паходзяць ад протагерманскага кораня «brugjā-». Лацінскае «pons» (італ. «ponte», фр. «pont», бел. «пантон») паходзіць праз протаіндаеўрапейскае «*pont-» (шлях, дарога) ад санскр. «páthin».

Схема канструкцыі вісучага моста

Звычайна масты складаюцца з пралётных пабудоў і апор. Пралётныя пабудовы служаць для ўспрымання нагрузак і перадачы іх апорам; на іх можа змяшчацца праезная частка, пешаходны пераход, трубаправод. Апоры пераносяць нагрузкі з пралётных пабудоў на падмурак моста.

Пралётныя пабудовы складаюцца з апорных канструкцый: бэлек, фермаў, дыяфрагмаў (папярочных бэлек) і ўласна пліты праезнай часткі. Статычная схема пралётных пабудоў можа быць аркавай, бэлечнай, рамнай, вантавай ці камбінаванай; яна вызначае тып моста па канструкцыі. Звычайна пралётныя будынкі просталінейныя, аднак у выпадку неабходнасці (напрыклад, пры пабудове эстакад і дарожных развязак) ім надаюць складаную форму: спіралепадобную, колцавую, і г.д.

Формы апор могуць быць вельмі разнастайнымі. Прамежкавыя апоры завуцца быкамі, берагавыя — устоямі. Устоі служаць для злучэння моста з падыходнымі насыпамі.

Матэрыяламі для мастоў служаць метал (сталь і алюмініевыя сплавы), жалезабетон, бетон, прыродны камень, дрэва.

Старажытнарымскі мост Понтэ дэ Тыберыа ў Рыміні

Прымітыўныя масты, якія ўяўлялі сабою перакінутае цераз раўчук бервяно, з'явіліся ў глыбокай старажытнасці.

Пазней у якасці матэрыялу пачалі выкарыстоўваць камень. Першыя падобныя масты сталі будаваць у эпоху рабаўладальніцкага ладу. Першапачаткова з каменю рабілі толькі апоры моста, але потым і ўся яго канструкцыя стала каменнай. Вялікіх поспехаў у каменным мостабудаванні дабіліся старажытныя рымляне, якія ўжывалі скляпеністыя канструкцыі ў якасці апор і выкарыстоўвалі цэмент, сакрэт якога быў згублены ў Сярэднія вякі, але потым адкрыты зноў. Масты (дакладней, акведукі) выкарыстоўваліся для забеспячэння гарадоў вадой. Рымскі гісторык Францін Секст Юлій пісаў пра тое, што акведукі з'яўляюцца галоўнымі сведкамі велічы Рымскай імперыі.[1] Шматлікія старажытнарымскія масты служаць і дагэтуль.

У Сярэдневякоўі рост гарадоў і бурнае развіццё гандлю выклікалі неабходнасць у вялікай колькасці трывалых мастоў. Развіццё інжынернай думкі дазволіла будаваць масты з шырэйшымі пралётамі, пакатымі схіламі і вузейшымі апорамі. Самыя вялікія масты таго часу дасягаюць у пралёце больш за 70 метраў.

Сярэдневяковы мост Нотр-Дам у горадзе Манд, дэпартамент Лазер, Францыя

У славян замест каменю выкарыстоўваецца дрэва. «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе пра пабудову моста ў Оўручы ў X стагоддзі:

Пайшоў Яраполк на брата свайго Алега ў Дзярэўскую зямлю. І выйшаў супраць яго Алег, і апалчыліся абодва бакі. І ў распачатай бітве перамог Яраполк Алега. Алег жа са сваімі ваярамі пабег у горад, званы Оўруч, а цераз роў да гарадскіх варот быў перакінуты мост, і людзі, у ціскатні на ім, спіхвалі адзін аднаго ўніз. (Аповесць мінулых гадоў[2])

У XII стагоддзі ў Кіеве з'явіўся наплаўны мост цераз Дняпро. У той час найбольш распаўсюджанымі на Русі былі арачныя драўляныя масты.[3]

У той жа час у інкаў атрымліваюць распаўсюджанне вяровачаныя масты, якія ўяўляюць сабою найпрасцейшую форму вісячых.

Праект моста цераз Няву Кулібіна

У XVI і XVII стагоддзях з'явілася неабходнасць у яшчэ буйнейшых мастах, якія маглі б прапускаць вялікія караблі. У XVIII стагоддзі вышыня пралёта мастоў дасягае больш за 100 метраў. Нерэалізаваным застаўся праект драўлянага аднаарачнага моста цераз Няву даўжынёй 298 метраў, складзены І. П. Кулібіным.

Першы ў свеце металічны мост (Вялікабрытанія)

З канца XVIII стагоддзя для будаўніцтва ўжываецца метал. Першы металічны мост быў пабудаваны ў Колбрукдэйле, Вялікабрытанія, на рацэ Северн у 1779 годзе. Вышыня яго пралёта складала каля трыццаці метраў, перакрыцці ўяўлялі сабою чыгунныя аркі.

У XIX стагоддзі з'яўленне чыгунак запатрабавала стварэння мастоў, здольных вытрымліваць значныя нагрузкі, што стымулявала развіццё мостабудаўніцтва. Паступова ў якасці асноўных матэрыялаў у мостабудаванні зацвярджаюцца сталь і жалеза. Густаў Эйфель у 1877зе пабудаваў аркавы мост з адліванага жалеза цераз раку Дору ў Партугаліі. Вышыня пралёта гэтага моста склала 160 метраў. Найдаўжэйшым у Еўропе канца XIX стагоддзя быў мост цераз Волгу ў Сызрані, пабудаваны паводле праекта М. А. Белялюбскага: ён меў 1443 метры ў даўжыню. У 1900 медаллю на міжнароднай выстаўцы ў Парыжы быў узнагароджаны мост цераз Енісей у Краснаярску (праект Л. Д. Праскуракова).

Мост 25 красавіка ў Партугаліі

У XX стагоддзі масты пачалі будаваць таксама з жалезабетону. Гэты матэрыял выгадна адрозніваецца ад сталі тым, што не патрабуе рэгулярнай афарбоўкі. Жалезабетон ужываўся для бэлечных пралётных будынкаў да 50 метраў, а арачных — да 250 метраў. Працягвае ўжывацца і метал — у XX ст. былі пабудаваны буйныя металічныя масты — бэлечны цераз раку Святога Лаўрэнція ў Канадзе (даўжыня пралёта 549 метраў), цераз праліў Кіл-ван-Кіл у ЗША (503,8 метры), а таксама мост «Залатыя Вароты» ў Сан-Францыска, ЗША (даўжыня галоўнага пралёта — 1280 метраў).

Складзеная секцыя моста Сан-Францыска - Окленд Бэй у адказ на Лома-Прыета землятрус.

Найвялікшыя масты сучаснасці, у тым ліку, найвышэйшы ў свеце Акасі-Кайке (даўжыня галоўнага пралёта 1991 метр), з'яўляюцца падвеснымі. Вантавыя пралётныя пабудовы дазваляюць перакрываць найбольшыя адлегласці.

Будаўніцтва мастоў

[правіць | правіць зыходнік]
Квебекскі мост уначы

Першым (і самым дарагім — да 50 % выдаткаў ад агульнага кошту будаўніцтва) этапам у пабудове моста з'яўляецца ўзвядзенне апор. Апоры майструюцца ў адкрытых катлаванах ці шляхам апускання ў грунт паляў, апускных калодзежаў, кесонаў, зборных абалонак. Палі (у асноўным, жалезабетонныя) выкарыстоўваюцца, галоўным чынам, пры будаўніцтве малых і сярэдніх мастоў. Яны апускаюцца ў грунт пры дапамозе дызельных молатаў і электрычных вібрапагружальнікаў. Пры ўзвядзенні вялікіх мастоў выкарыстоўваюцца звычайна зборныя абалонкі дыяметрам да 3 метраў.

Пралётныя пабудовы звычайна ўсталёўваюць на апоры мантажнымі кранамі. Пры будаўніцтве вялікіх мастоў пралётную пабудову нярэдка збіраюць на беразе і затым перасоўваюць (насоўваюць) па апорах з аднаго берага на іншы. Навясны метад усталёўкі прадугледжвае нарошчванне канструкцыі ад апоры моста ў яго пралёт. Пры гэтым ужываецца навясны мантаж з дапамогай крана, які рухаецца па ўжо пабудаванай частцы (для металічных пралётных будынкаў), ці навясная зборка з вырабам асобных элементаў на заводзе і наступнай перавозкай іх да аб'екта (для жалезабетонных).

Іншым чынам адбываецца будаўніцтва навясных мастоў: яно пачынаецца з усталёўкі пілонаў; затым на іх падвешваюцца часовыя кабелі. З іх дапамогай выконваецца навіўка асноўных кабеляў моста, пасля чаго мантуюць падвескі і бэльку жорсткасці.

Чыгуначны мост Эдуарда VII у Ньюкасле
Чыгуначны мост цераз раку Шуя, Карэлія.
Драўляны арачны мост у Кіёта, Японія
Палацавы мост у Санкт-Пецярбургу ў разведзеным стане

Паводле тыпу скарыстання

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле тыпу скарыстання масты падзяляюцца на:

  • Чыгуначныя
  • Аўтамабільныя
  • Метрамасты
  • Пешаходныя
  • Камбінаваныя (напрыклад, аўтамабільна-чыгуначныя).

Вылучаюць таксама трубаправодныя масты, акведукі (выкарыстоўваюцца для транспартоўкі вады) і віядукі (масты цераз яры ці цясніны; злучаюць пункты, роўныя вышынёй).

Паводле канструкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле канструкцыі масты падзяляюцца на:

  • Бэлечныя — самы просты тып мастоў. Прызначаны для перакрыцця невялікіх пралётаў. Пралётныя будынкі — бэлькі, якія перакрываюць адлегласць паміж апорамі.
  • Кансольныя — складаецца з кансолей. У наш час будуецца рэдка.
  • Вісучыя — мост, у якім асноўная апорная канструкцыя выканана з гнуткіх элементаў (кабеляў, лін, ланцугоў і інш.), што працуюць на расцяжэнне, а праезная частка падвешана. Гэты тып маюць усе найвялікшчыя па даўжыні і вышыні пралёта масты свету.
  • Вантавыя — падтып вісячых мастоў: ролю асноўнай апорнай канструкцыі выконвае вантавая ферма, зробленая з прамалінейных стальных тросаў.
  • Арачныя — асноўнымі апорнымі канструкцыямі з'яўляюцца аркі ці скляпенні. Пры гэтым апорам перадаюцца не толькі вертыкальныя, але і гарызантальныя нагрузкі.
  • Пантонныя, ці наплаўныя — часовыя масты на плывучых апорах.

Варта адзначыць асобна гарбатыя масты, якія адрозніваюцца сваёй формай: яны істотна выгінаюцца ўверх.

Таксама адрозніваюць масты з яздой паверсе, панізе і пасярэдзіне.

Разводныя масты

[правіць | правіць зыходнік]
Глядзі таксама Разводны мост, Катэгорыя:Разводныя масты

Асобны тып мастоў — разводныя масты. У разведзеным стане мост не замінае праходу суднаў. Сваімі разводнымі мастамі знакаміты Санкт-Пецярбург, дзе ўсе масты цераз Няву, акрамя Вялікага Абухоўскага моста, з'яўляюцца разводнымі.

Адмысловыя канструкцыі разводных мастоў:

  • Масты, якія разводзяцца ўзняццем сярэдняй часткі
  • Паваротныя масты: у такіх мастоў сярэдняя частка шарнірна ўмацаваная на ўгрунтаванай пасярод ракі апоры. Мост разводзіцца паваротам сярэдняй часткі на 90°, такім чынам сярэдняя частка становіцца паралельнай рэчышчу ракі. Выдатным прыкладам такой канструкцыі служыць Варвараўскі мост ва ўкраінскім горадзе Мікалаеве, паваротны пралёт якога мае даўжыню 134 метры.
Мост Алькантара ў Іспаніі

Шматлікія масты з'яўляюцца выдатнымі помнікамі дойлідства і інжынернага мастацтва. У некаторых гарадах, такіх як Санкт-Пецярбург ці Прага, масты з'яўляюцца неад'емнай часткай гарадской архітэктуры.[3]

У класічным стылі выкананыя шматлікія старажытнарымскія масты: амаль пазбаўленыя дэкору, яны, тым не менш, за кошт сваёй масіўнасці і выразнай архітэктонікі ствараюць адчуванне трываласці і надзейнасці (мост Алькантара на рацэ Таха, Іспанія).

У Сярэднявеччы двума пераважнымі тыпамі сталі масты з паўцыркульнымі (ці колавымі) аркамі і масты са спічастымі аркамі. Першы тып засноўваўся на рымскай традыцыі, другі быў запазычаны з усходняй архітэктуры і неўзабаве страціў папулярнасць, бо неапраўдана павялічваў вышыню моста. Яшчэ адной з'явай у сярэдневяковым мостабудаванні сталі масты-вуліцы, якія з'явіліся ва ўсіх буйных еўрапейскіх гарадах (напрыклад, Понтэ Векіё ва Фларэнцыі). У Сярэднявеччы на мастах з'явіўся дэкор (гэта адбылося ў канцы XIV стагоддзя): напрыклад, аформлены ў гатычным стылі Карлаў мост у Празе.

Новы мост у Парыжы

Удасканаленне тэхнікі мостабудавання ў Эпоху Адраджэння дазволілі значна павялічыць суадносіны таўшчыні скляпення да вышыні пралёта. Дзякуючы гэтаму, масты сталі больш высокімі і лёгкімі па канструкцыі.[3] Удасканальваецца канструкцыя каменных мастоў: з'яўляюцца круглыя і корабавыя скляпенні (Новы мост у Парыжы). Увогуле ж, прасочваецца тэндэнцыя да пераймання антычнай архітэктуры. Крыху пазней з'явілася барока, якое імкнулася да дынамічных кампазіцый і пышнага дэкору. Шырока вядомы барочны Мост Уздыхаў у Венецыі.

У XVIII ст. папулярнасцю карыстаўся класіцызм. Масты, пабудаваныя ў гэтым стылі, адрознівалі выразная сіметрыя, уважлівае стаўленне да прапорцый пабудовы, пралёты вялікіх памераў. Класіцызм быў шырока распаўсюджаны ў Францыі (Мост Згоды ў Парыжы) і Расіі (Крыжовы мост у Пушкіне).

Да сярэдзіны XIX стагоддзя сфарміраваліся асноўныя формы металічных мастоў. У гэты перыяд вялікае распаўсюджанне атрымалі рашэцістыя гаўбечныя фермы. Значнае развіццё атрымалі канструкцыі арачных мастоў (гл. напрыклад віядук Гарабі, пабудаваны Густавам Эйфелем). У канцы XIX стагоддзя папулярнасць набываюць вісячыя масты: у 1883 у ЗША быў пабудаваны Бруклінскі мост, крыху пазней — Манхэтэнскі. Вісячыя масты захоўваюць сваю папулярнасць і ў XX (мост «Залатыя Вароты») і XXI стагоддзі.

Знакамітыя масты

[правіць | правіць зыходнік]
Залатыя Вароты, мост
Знаходзіцца ў Сан-Францыска, ЗША; перакінуты цераз аднайменны праліў. Адкрыты ў 1937 годзе. Належыць да тыпу вісячых мастоў, збудаваны са сталі. Вышыня асноўнага пралёта — 230, даўжыня асноўнага пралёта — 1280, агульная даўжыня — 1970 метраў. Каля трыццаці гадоў «Залатыя вароты» займалі першае месца ў спісе найвялікшых мастоў свету. Больш чым за семдзесят гадоў, якія прайшлі з моманту яго адкрыцця, мост стаў, пэўна, самай вядомай з выдатнасцей Сан-Францыска. Сумна вядомы як «мост самазабойцаў» — у сярэднім кожныя два тыдні хтосьці накладвае на сябе рукі, саскочыўшы ў ваду з гэтага моста[4].
Таўэр Брыдж
Разводны мост цераз Тэмзу ў Лондане, Вялікабрытанія, збудаваны ў 1894зе. Знакаміты дзякуючы дзвюм вежам вышынёй па 65 метраў кожная, усталяваных на ўстоях. З'яўляецца адным з сімвалаў Лондана і Вялікабрытаніі.
Адзін з найстарэйшых падвесных мастоў ЗША. Злучае раёны Бруклін і Манхэтэн у Нью-Ёрку, перасякаючы праліў Іст-Рывер. Быў адкрыты ў 1883зе; на момант збудавання гэта — найвялікшы падвесны мост у свеце. Бруклінскі мост — першы ў свеце, у канструкцыі якога выкарыстоўваліся стальныя прэнты.
Аркавы мост у стылі барока. Перакінуты цераз Палацавы канал у Венецыі, Італія і злучае Палац Дожаў (у якім змяшчаўся суд) і турма. Згодна з легендай, папулярызаванай Джорджам Байранам, назва моста паходзіць ад уздыхаў асуджаных, якія, праходзячы па мосце, кідалі свой апошні погляд на Венецыю, але гэта наўрад ці адпавядае рэчаіснасці[5].
Карлаў Мост
Мост Понтэ П'етра ў Вероне
Арачны гатычны мост, аздоблены барочнай скульптурай, цераз раку Влтава ў Празе, Чэхія. Захаваўся з Сярэдніх вякоў, вядомы дзякуючы вежам пры ўваходзе на мост і трыццаццю скульптурамі, што ўпрыгожваюць мост.
Самы доўгі падвесны мост і самы высокі мост у свеце. Знаходзіцца ў Японіі, перасякае праліў Акасі і злучае гарады Кобэ і Авадзі. Вышыня галоўнага пралёта — 297 метраў, агульная даўжыня моста — 3911 метраў.
Першы вісячы мост цераз Басфор, злучае азіяцкую і еўрапейскую часткі Стамбула, Турцыя. Быў пабудаваны ў 1973 годзе да пяцідзесяцігоддзя Турэцкай Рэспублікі. Праход пешаходаў забаронены ў сувязі з тым, што мост неаднаразова спрабавалі выкарыстоўваць для здзяйснення самагубстваў.
Самы вялікі ў свеце драўляны мост даўжынёй больш за два кіламеты праз возера паміж горадам Мандалай і папярэдняй сталіцай Анарапурай у Бірме.
Мост цераз раку Об у горадзе Сургут. Знакаміты тым, што з'яўляецца сусветным рэкардсменам па даўжыні пралёта сярод аднапілонных вантавых мастоў.
Самы доўгі (36 км) трансакіянскі мост у свеце, збудаваны каб скараціць шлях з Шанхая да прамысловай зоны Нінба c 400 да 80 км, быў адкрыты для праезду 1 мая 2008 годзе.
Катастрофа на Егіпецкім мосце

Чыннікам самаадвольнага абвальвання моста можа стаць яго няправільная канструкцыя. Пры стварэнні праекта моста трэба заўсёды ўлічваць магчымыя прыродныя катаклізмы, такія, як моцны вецер ці землетрасенне.

Самая ранняя вядомая буйная катастрофа адбылася ў 1297 годзе, калі ў час бітвы ля моста Сцірлінг (Вялікабрытанія) гэты мост быў перагружаны атакавалай цяжкай конніцай і абрынуўся. Пазней ад перагрузак абрынуліся яшчэ некалькі мастоў, у прыватнасці, мост у Ярмуце, (Вялікабрытанія, 1845), а таксама Срэбны мост (ЗША, 1967).

У XIX — пачатку XX стагоддзя некалькі катастроф адбыліся з-за рэзанансу, у які ўваходзіў мост, калі па ім праходзілі войскі. Калі частата вонкавага ўздзеяння (крок салдат у нагу), супадае з уласнай частатой ваганняў моста, адбываецца рэзкае павелічэнне амплітуды ваганняў моста, і канструкцыя моста не вытрымлівае гэтага.[6] З-за рэзанансу разбурыліся: мост у Анжэры (Францыя, 1850); Егіпецкі мост (Санкт-Пецярбург, 1905); Такомскі мост (ЗША, 1940).

Чыннікам абвальвання можа стаць прыродны катаклізм: у такім разе віна належыць архітэктару, які ствараў праект, бо мостабудаўнік павінен прымаць да ўвагі магчымасць прыродных бедстваў. Мост цераз заліў Ферт-оф-Тэй у Данды, Вялікабрытанія, абрынуўся ў 1879 з-за моцнага шторму: ахвярамі гэтай катастрофы сталі 75 чалавек. У 1953 лахар знішчыў мост цераз раку Вангаэху ў Новай Зеландыі, загінулі 151 чалавек. У 1989 годзе ў час моцнага землетрасення ў Каліфорніі абрынуўся віядук у Оклендзе (42 ахвяры) і быў пашкоджаны мост цераз заліў Сан-Францыска: частка апорных канструкцый абрынулася на праезную частку, загінуў адзін чалавек.

Нярэдкія выпадкі тэрарыстычных нападаў на масты: іх падрыў таксама з'яўляецца вядомым сродкам вядзення партызанскай вайны. Найбольш значная катастрофа такога роду адбылася ў Індыі ў 2002 г., калі быў падарваны чыгуначны мост цераз раку Дхава, загінула 130 чалавек.

Масты ў мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]

У кінематографе

[правіць | правіць зыходнік]
  • З усяго, што ўзводзіць і будуе чалавек, падпарадкоўваючыся жыццёваму інстынкту, на мой погляд, няма нічога лепш і каштоўней мастоў. (Верба Андрыч)
  • Кансерватызм — гэта спальванне мастоў перад сабой. (Аўтар невядомы)
  • Не спальвай за сабой масты. (Англійская прыказка)
  • Не пераходзь цераз мост, пакуль не падыдзеш да яго. (Англійская прыказка)
  • Які мост пабудуеш, па такім і пяройдзеш. (Даргінская прыказка)
  • Ідучы наперадзе — мост для ідучага ззаду. (Грузінская прыказка)
  • Людзі такія самотныя, таму што яны будуюць сцены, а не масты. (Джозеф Ф. Ньютан)

Зноскі

  • Надзёжын Б. М. Масты і шляхаправоды ў гарадах. — М., 1964
  • Гібшман Е. Е. Праектаванне драўляных мастоў. — М., 1965
  • Гібшман Е. Е. Праектаванне металічных мастоў. — М., 1969
  • Яўграфаў Г. К. Багданаў Н. Н. Праектаванне мастоў. — М., 1966
  • Яхімаў П. П. Архітэктура мастоў. — М.: Выдавецтва ФГУП «Інформаўтадар», 2003
  • Ільясевіч С. А. Металічныя каробчатыя масты. — М., 1970
  • Назарэнка Б. П. Жалезабетонныя масты, 2 выд. — М., 1970.
Санкт-Пецярбург
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy