Перайсці да зместу

Найваша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Найваша
Naivasha
Гіпапатамы на возеры Найваша
Гіпапатамы на возеры Найваша
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 1884[1]) м
Даўжыня 16,6 км
Шырыня 12,9 км
Плошча 139 км²
Аб’ём 50000 км³
Найбольшая глыбіня да 20[1] м
Сярэдняя глыбіня 6 м
Басейн
Плошча вадазбору 3200 км²
Размяшчэнне
Краіна  Кенія
Найваша (Кенія)
Найваша
Найваша
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найва́ша, або Наіва́ша (суахілі: Naivasha) — прэснаводнае возера ў Кеніі. Адкрыта ў 1883 годзе нямецкім падарожнікам Г. А. Фішэрам[1].

Плошча паверхні — 139 км². Найбольшая глыбіня — да 20[1] м. Плошча вадазбору — 3200 км². Найбольшая даўжыня ў сухі сезон — 16,6 км, шырыня — 12,9 км.

Возера Найваша знаходзіцца ў Рыфтавай даліне ў цэнтральнай частцы Кеніі за 80 км ад Найробі і за 6134,3 км ад Мінска.

Мае тэктанічнае паходжанне. Узнікла ў выніку землятруса каля 10 тыс. гадоў таму. Аднак апошнія даследаванні паказваюць, што нават большыя па глыбіні і аб'ёму азёры ўзнікалі на гэтым месцы таксама ў ранейшыя часы. Землятрусы ў раёне Найвашы здараюцца і ў сучаснасці.

Для возера характэрна сезоннае ваганне ўзроўню вады. Плошча паверхні змяняецца ад 100 км² у сухі сезон да 150 км² у вільготны сезон[2].

Берагі нізкія, забалочаныя. На возеры ёсць некалькі астраўкоў, якія падчас дажджоў затапляюцца вадой.

Возера Найваша — месца, населенае рэдкімі відамі птушак, тут жывуць вадзяныя козы, бегемоты, каля возера сустракаюцца малпы, яшчаркі, афрыканскія свінні і г. д.

Возера Найваша месціцца на ўзвышшы. Дзякуючы гэтаму навакольны клімат адрозніваецца мяккасцю. Ужо ў XIX ст. на ўсходнім беразе сяліліся выхадцы з Вялікабрытаніі. У наш час Найваша папулярна сярод кенійскіх і іншаземных турыстаў, якія прыязджаюць сюды з Найробі правесці выходныя дні або для наведвання нацыянальнага парка Хэлс-Гейт, які знаходзіцца на поўдзень ад возера.

Пагрозы і ахова

[правіць | правіць зыходнік]

Прэснай вадой з возера Найваша карыстаюцца для арашэння навакольных парніковых гаспадарак і палеткаў. Каля возера дзейнічае геатэрмальная электрастанцыя. У гэтай сувязі ўзровень вады паступова паніжаецца. Праводзіцца сталы маніторынг воднай паверхні. Для аховы мясцовай прыроды арганізаваны нацыянальны парк.

Зноскі

  1. а б в г Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 216. — 671 с. с илл.
  2. Naivasha Lake Profile
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy