Наталля Вячаславаўна Сумская
Наталля Вячаславаўна Сумская | |
---|---|
укр.: Наталія В'ячеславівна Сумська | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1956[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Вячаслаў Ігнатавіч Сумскі[d] |
Маці | Ганна Іванаўна Апанасенка-Сумская[d] |
Муж | Анатоль Георгіевіч Хасцікоеў[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, вядучая, тэлевядучая |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0838920 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наталля Вячаславаўна Сумская (укр.: Наталія Михайлівна Ужвій; 22 красавіка 1956, в. Кацюжанка, Вышгарадскі раён, Кіеўская вобласць, УССР) — украінская актрыса і тэлевядучая, лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі (2008), Народная артыстка Украіны (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 22 красавіка 1956 года ў в. Кацюжанка Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці ў сям’і акцёраў Акадэмічнага драмтэатра імя І. Франка. Бацька — Вячаслаў Ігнатавіч Сумскі (1934—2007), народны артыст Украіны, маці Ганна Іванаўна Апанасенка-Сумская (1933—2022), заслужаная артыстка УССР. Малодшая сястра — Вольга Сумская, актрыса і тэлевядучая.
Да 1966 году жыла ў Львове.
У 1977 годзе скончыла Кіеўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя І. Карпенкі-Карага (майстэрня Анатоля Рашэтнікава).
З 1977 года — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Івана Франка.
З восені 2003 года да пачатку 2010 года вяла перадачу «Ключавы момант» на тэлеканале «Інтэр».
Таксама працуе ў тэатральнай кампаніі «Бянюк і Хасцікоеў».
Тэатральныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Івана Франка
[правіць | правіць зыходнік]- 1981 — «Мая прафесія — сіньёр з вышэйшага грамадства» Джуліо Скарначы і Рэнца Тарабузі; рэж. Уладзімір Аглоблін — Ф’ёрэла
- «Рэгіён» М. Заруднага — Юлька
- «Трыбунал» А. Макаёнка — Надзея
- «Выбар» Ю. Бондарава — Віка
- 1986 — «Энеіда» І. Катлярэўскі; рэж. Сяргей Данчанка — Дзідона / Лавінія
- «Шындай» І. Афанасьева — Марго
- «Мазепа» Ю. Славацкага — Амелія
- «Жаночы стол у паляўнічай зале» У. Мярэжкі — Бучкіна
- «Ноч перад Калядамі» Н. Гогаля — Аксана
- «Блез» Клода Манье — Мары
- 1991 — «Белая варона» Ю. Рыбчынскага і Г. Татарчанка; рэж. Сяргей Данчанка — Жанна д’Арк
- «Засватаная — не вянчаная» У. Бегмы і М. Ткача — Ялына
- «Талан» М. Старыцкага — Кацярына Квяткоўская
- 1987 — «Майстар і Маргарыта» М. Булгакава; рэж. Ірына Моластава — Гела
- 1995 — «Маленькая Цахес» Я. Стэльмаха — Кандыда
- 1999 — «Тры сястры» А. Чэхава — Маша
- «Кін ІV» Г. Горына; рэж. Анатоль Хасцікоеў — Ганна Дэмбі
- 2000 — «Пігмаліён» Б. Шоу; рэж. Сяргей Данчанка — Эліза Дулітл
- 2001 — «Атэла» У. Шэкспіра; рэж. Віталь Малахаў — Эмілія, жонка Яго
- 2003 — «Рэвізор» Н. Гогаля; рэж. Ігар Афанасьеў — Ганна Андрэеўна, жонка гараднічага
- 2007 — «Кайдашава сям’я» І. Нечуй-Лявіцкага; рэж. Пётр Ільчанка — Кайдашыха
- 2010 — «Грэк Зорба» М. Казандзакіса; рэж. Віталь Малахаў — Мадам Гартэнзія
- 2014 — «Жывы труп» Л. Талстога; рэж. Раман Мархолія — Ганна Паўлаўна Пратасава / Ганна Дзмітрыеўна Карэніна
- 2014 — «Мая прафесія — сіньёр з вышэйшага грамадства» Джуліо Скарначы і Рэнца Тарабузі; рэж. Анатоль Хасцікоеў — Мацільда
- 2015 — «Лес» А. Астроўскага; рэж. Зміцер Багамазаў — Раіса Паўлаўна Гурмыжская
- 2016 — «Непараўнальная» Пітэр Куілтэр; рэж. Анатоль Хасцікоеў — Флорэнс Фостэр Джэнкінс
Тэатральная кампанія «Бянюк і Хасцікоеў»
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 — «Сеньёр з вышэйшага грамадства» Джуліо Скарніччы і Рэнца Тарабузі; рэж. Анатоль Хасцікоеў — Валерыя — Мацільда
- 2004 — «Пра мышэй і людзей» Дж. Стэйнбека; рэж. Віталь Малахаў — яна
- 2005 — «Белая варона» Ю. Рыбчынскага і Г. Татарчанкі; рэж. Анатоль Хасцікоеў — Стогадовая вайна
- 2008 — «Задунаец за парогам» паводле оперы С. Гулак-Арцёмоўскага; рэж. Анатоль Хасцікоеў — Адарка
- 2011 — «Люкс для замежнікаў» Дэвіда Фрымана — Хельга Філбі
Іншыя тэатры
[правіць | правіць зыходнік]- «Васа Жалязнова» М. Горкага — Людміла Жалязнова, малодшая дачка Васы
- 2013 — «Ураган па імені Адэса» А. Тарасуля, Я. Хаіта, В. Яўніка; рэж. Ігар Славінскі — Маня
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1973 — Чынара
- 1978 — Дзве сям’і (фільм-спектакль) — эпізод (няма ў тытрах)
- 1978 — Наталка Палтаўка — Наталка
- 1979 — Чакайце сувязнога — Марына Карпаўна Палішчук настаўніца, жонка Рамана
- 1979 — Дударыкі — Крысціна
- 1980 — Дзіўны водпуск
- 1980 — Ад Буга да Віслы — Надзя Цыганок
- 1980 — Чакаю і спадзяюся — Вера, радыстка
- 1980 — Мужнасць — Галчонак
- 1981 — Такая позняя, такая цёплая восень — суперніца
- 1982 — Спатканне — Жэня
- 1984 — І выдатнае імгненне перамогі — Жэня Сабурава
- 1984 — Закінутыя ў пясках
- 1984 — У лясах пад Ковелем — Марына
- 1985 — Дыктатура (фільм-спектакль) — Небаба
- 1985 — Чужы званок — настаўніца
- 1985 — Кармелюк — Марыя Кармелюк
- 1986 — Ледзяныя кветкі
- 1987 — Саламяныя званы
- 1987 — Канатопская ведзьма (фільм-спектакль)
- 1987 — Дзяржаўная мяжа. За парогам перамогі — Марыля
- 1988 — Тэатральны сезон
- 1989 — Горы дымяць — Марычка
- 1989 — Закон — Іна Васільеўна
- 1989 — Назар Стадоля (фільм-спектакль)
- 1991 — У часы Гайхан-бея
- 1991 — Карпацкае золата — Вольга
- 1992 — Дзеля сямейнага агменю — Юлія Шаблінская
- 1992 — Снайпер
- 1992 — Стрэл у труне — жонка Рамана
- 1993 — Злачынства са шматлікімі невядомымі — Эўка Падгайна, дваровая пані Алімпіі
- 1997 — Раксалана. Настуня — цыганка
- 1997 — Раксалана 2. Каханая жонка Халіфа — цыганка
- 2002 — Вышывальшчыца ў прыцемках — Марына Уладзіміраўна, настаўніца
- 2007 — Калі яе зусім не чакаеш — Наталля, жонка Пятра
- 2007 — Вельмі навагодняе кіно, або Ноч у музеі
- 2012 — Перакатыполе — Галя
- 2014 — Пакуль станіца спіць — Вера Пятроўна, жонка Гаўрыла Пятровіча
- 2014 — Пляж — Вольга Паўлава
- 2014 — Трохі іншыя — Жанна Іосіфаўна
- 2014 — Брат за брата-3 — Алена Фралова
- 2015 — Казка старога млынара
- 2015 — Слуга народа — Марыя Стэфанаўна, маці прэзідэнта
- 2016 — Кацярына — Марыя Паўлаўна, маці Кацярыны
- 2016—2017 — Сяло на мільён — Таццяна
- 2017 — Вартавая застава — Меланка, сястра Іллі Мурамца
- 2017 — Слуга народа 2: Ад кахання да імпічменту
Дубляж
[правіць | правіць зыходнік]- 2012 — Храбрая сэрцам — Ведзьма (украінскі дубляж)
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Першы муж — Ігар Юр’евіч Мамай (нар. 23 ліпеня 1955), кінааператар.
- Дачка — Дар’я Мамай-Сумская (нар. 16 чэрвеня 1982 года), спявачка, актрыса.
- Другі муж — Анатоль Георгіевіч Хасцікоеў (нар. 15 лютага 1953), акцёр.
- Сын — Вячаслаў Хасцікоеў (нар. 26 чэрвеня 1996 года).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны ордэн Мікалая Цудатворца (1992);
- прэмія «Кіеўская пектараль» у катэгорыі «Лепшая жаночая роля» (Маша, «Тры сястры») (1999);
- прэмія Незалежных крытыкаў Украіны (Маша, «Тры сястры») (1999);
- Народная артыстка Украіны (2000);
- ордэн Барбары Вялікапакутніцы (2005);
- нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2008) — за тэатральную працу «Пра мышэй і людзей»;
- прэмія «Кіеўская пектараль» у катэгорыі «Лепшая жаночая роля» (2010) (Гартэнзія, «Грэк Зорба»);
- прэмія Кабінета Міністраў Украіны імя Лесі Украінкі
- прэмія «Кіеўская пектараль» у катэгорыі «Лепшая жаночая роля» (2015) (Ганна Пратасава «Жывы труп»);
- ордэн «За заслугі» ІІІ ступені (2016);
- кавалер ордэн «За заслугі» ІІ ступені (2020).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 ліпеня 2016.
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ва Украіне
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Народныя артысты Украіны
- Заслужаныя артысты Украіны
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Асобы
- Дзеці-акцёры
- Актрысы СССР
- Актрысы Украіны
- Актрысы XX стагоддзя
- Тэлевядучыя Украіны