Таракон
Выгляд
Таракон (Tarraco/Colonia Tarraco) — старажытны горад у Іспаніі на ўзбярэжжа Міжземнага мора (цяпер Тарагона). Быў у 218 г. да н.э. заваяваны рымлянамі і стаў сталіцай рымскай правінцыі Блізкая Іспанія. Пры Цэзары ў Тараконе заснавана рымская калонія (Colonia Tarraco). Пасля аб'яднання з Галісіяй у канцы 1 ст. да н.э. — правінцыі Тараконская Іспанія.
Пасля паспяховага завяршэння Кантабрыйскай вайны ў Тэрака зімаваў Актавіян Аўгуст, які пабудаваў у горадзе шматлікія будынкі ў гонар перамогі.
Руіны рымскіх збудаванняў былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Іспаніі ў 2000 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таракон