Перайсці да зместу

17 cm mittlerer Minenwerfer

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
17 cm mittlerer Minenwerfer
Minenwerfer 170 mm Memorial de Verdun
17 cm mMW n/A Вердэн,Францыя
Тып: мінамёт
Краіна:  Германская імперыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1913—-1928
Выкарыстоўвалася:

 Германская імперыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Rheinmetall
Вытворца: Rheinmetall
Гады вытворчасці: 1913-1918
Усяго выпушчана: 2361
Варыянты: 17 cm mMW n/A
Характарыстыкі
Маса, кг: 483
Даўжыня ствала, мм: 64,6
Калібр, мм: 170
Супрацьадкатная прылада: гідравлічна-спружынная
Лафет: каробчаты
Вугал узвышэння: ат 45° да 90°
Вугал павароту: 25°
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
200
Прыцэльная далёкасць, м: 300
Максімальная
далёкасць, м:
1600

17 cm mittlerer Minenwerfer (17 cm mMW) — 17-см мінамёт, стаяў на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўваўся падчас Першай сусветнай вайны.

Распрацоўка мінамёта пачалася пасля руска-японскай вайны: мінамёт аказаўся эфектыўным для разбурэння ўмацаванняў суперніка ў параўнанні са стандартнай артылерыяй. Для стральбы выкарыстоўваліся 50-кілаграмовыя снарады, што адрозніваліся вялікім запасам выбухоўкі і большай ударнай хваляй у параўнанні са стандартнымі артылерыйскімі снарадамі. Нізкая пачатковая хуткасць палёту дазваляла рабіць тонкія сценкі для снарадаў, пакідаючы больш месца для выбухоўкі. У гады вайны выраблялася новая версія мінамёта з даўжэйшым ствалом, якая атрымала пазначэнне 17 cm mMW n/A.

Баявое прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Для стральбы з лафета мінамёта здымалі колы, а саму гармату ўсталёўвалі ў прынамсі паўтарамятровую яму, якая бараніла экіпаж у выпадку разрыву снарада ў ствале. Нягледзячы на надзвычай кароткі радыус дзеяння, mMW апынуўся вельмі эфектыўным для знішчэння бункераў і іншых палявых умацаванняў. З пачатку вайны колькасць мінамётаў павялічылася са 116 асобнікаў да 2361 асобніка ў 1918 годзе.[1]

17 cm mittlerer Minenwerfer на Ўсходнім фронце

Зноскі

  1. The data for this weapon differs between sources and cannot be considered definitive. Data provided has generally been for an a/A mortar as given at the US Army Field Artillery Museum, Ft. Sill, Oklahoma


  • Jäger, Herbert. (2001). German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press. ISBN 1-86126-403-8.



pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy