1804
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1804 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: Жан-Жакам Дэсалінам абвешчана незалежнасць Гаіцянскай рэспублікі.
- 15 лютага: Вярхоўным правадыром сербскага паўстання супраць асманскага валадарства быў абраны Карагеоргій.
- 21 лютага: У Вялікабрытаніі паравоз упершыню праехаў з ваганеткамі, тым самым правёўшы першы ў свеце цягнік.
- 27 сакавіка: У Аўстраліі на рацэ Хантэр заснавана новае паселішча, якое затым атрымала назву Ньюкасл.
- 18 мая: Напалеон I абвешчаны французскім імператарам.
- 11 жніўня: Створана Аўстрыйская імперыя Францам II.
- 1 верасня: Нямецкі астраном Карл Людвіг Хардынг адкрыў трэці астэроід Юнону.
- 2 снежня: Каранацыя Напалеона I прайшла ў саборы Парыжскай Божай Маці.
- 12 снежня: Іспанія аб’яўляе вайну Вялікабрытаніі.
- 21 снежня: Закон гарантаваў яўрэям свабоду веравызнання, але вызначаыў мяжу аселасці ў заходніх губернях Расійскай імперыі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 14 сакавіка: Ёган Штраўс, бацька, аўстрыйскі кампазітар (пам. 25.9.1849)
- 23 красавіка: Марыя Тальёні, балерына
- 1 чэрвеня: Міхаіл Іванавіч Глінка, рускі кампазітар (пам. 15.2.1857)
- 30 жніўня: Аляксандр Ходзька, паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец (пам. 27.12.1891)
- 28 кастрычніка: П'ер Франсуа Ферхюльст, бельгійскі матэматык (пам. 15.2.1849)
- 23 лістапада: Франклін Пірс, 14-ы Прэзідэнт ЗША (пам. 8.10.1869)
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 6 лютага: Джозеф Прыстлі, святар, хімік (нар. 13.3.1733)
- 12 лютага: Імануіл Кант, нямецкі філосаф (нар. 22.4.1724)
- 12 ліпеня: Аляксандр Гамільтан, 1-ы міністр фінансаў ЗША (нар. 11 студзеня 1755 або 1757)
- 29 кастрычніка: Джордж Морленд, англійскі мастак
- 1 лістапада: Іаган Фрыдрых Гмелін, нямецкі ўрач, батанік і хімік (нар. 8.8.1748)