19 сакавіка
Выгляд
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 |
19 сакавіка — 78-ы (79-ы) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1227: Пачатак пантыфікату Папы Рымскага Рыгора IX.
- 1918: Рада БНР прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай.
- 1919: Адбылося першае пасяджэнне Цэнтральнай беларускай рады Гродзеншчыны.
- 1932: Адкрыты Харбар-Брыдж (Сідней) — адзін з самых вялікіх стальных арачных мастоў у свеце.
- 1946: Востраў Рэюньён атрымаў статус «заморскага дэпартамента» Францыі.
- 1982: Пачатак Фалклендскага канфлікту паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй.
- 2003: Пачатак вайны ў Іраку (01:00 UTC).
- 2006: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандр Лукашэнка.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1488: Іаан Магнус, шведскі багаслоў і гісторык
- 1629: Аляксей Міхайлавіч, цар рускі (нар. (19(29).3.1629)
- 1813: Давід Лівінгстан, шатландскі даследчык Афрыкі
- 1844: Міна Кант, фінская пісьменніца, журналістка, прадпрымальніца і сацыяльны ўплывовец.
- 1888: Джозеф Альберс, мастак
- 1895: Тамаш Грыб, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч (пам. 25.1.1938)
- 1900: Фрэдэрык Жаліо-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935)
- 1900: Севярын Віславух, польскі гісторык, даследчык гісторыі Беларусі (пам. 28.02.1968)
- 1921: Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права (пам. 29.7.2004)
- 1930: Ліна Кастэнка, украінская пісьменніца
- 1931: Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнавец, архівіст (пам. 14.11.2008)
- 1936: Урсула Андрэс, швейцарская актрыса
- 1936: Біртэ Вільке, дацкая спявачка
- 1956: Ягор Гайдар, расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст (пам. 16.12.2009)
- 1981: Кало Турэ, івуарыйскі футбаліст
- 1989: Вінсент Хэнкак, амерыканскі стралок, трохразовы алімпійскі чэмпіён
- 1990: Сяргей Астапчук, беларускі хакеіст
- 1992: Фаціма Гардадзі, мараканская лёгкаатлетка
- 1997: Наэмі Фокс, аўстралійская канаістка, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1612: Соф'я Алелькавіч, вялікалітоўская арыстакратка, прылічаная да святых РПЦ
- 1687: Рэнэ-Рабер Кавелье дэ Ла Саль, французскі даследчык Паўночнай Амерыкі
- 1721: Клімент XI, Папа Рымскі
- 1884: Эліяс Лёнрат, фінскі лекар і пісьменнік (складальнік «Калевалы») (нар. 1802)
- 1887: Юзаф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст (нар. 28.7.1812)
- 1939: Шарль Герэн (мастак)
- 1950: Уолтэр Хоўарс, англійскі хімік-арганік і біяхімік (нар. 19.3.1883)
- 1987: Луі дэ Бройль, французскі фізік (нар. 15.8.1892)
- 1997: Вілем дэ Кунінг, мастак і скульптар
- 2024: Майкл Эмет Уолш, амерыканскі акцёр
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны дзень кліента
- Аўстрыя, Ватыкан, Венесуэла, Іспанія, Ліхтэнштэйн, Мальта, Швейцарыя: Дзень святога Іосіфа (Дзень бацькі).
- Лівія: Гадавіна перамогі над Кадафі
- Польшча: Дзень адзінства кашубаў
- Расія: Дзень стварэння падводных сіл Расійскага флота
- Фінляндыя: Дзень раўнапраўя (Дзень Міны Кант)