Перайсці да зместу

BMW E53

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW X5 (E53)
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
5-хутк. МКПП
6-хутк. МКПП
5-хутк. АКПП
6-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4667 мм
Шырыня: 1872 мм
Вышыня: 1715 мм
Колавая база: 2820 мм
Каляіна пярэдняя: 1576 мм
Каляіна задняя: 1576 мм
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: E39
Сегмент: J-сегмент
Іншае
Дызайнер: Крыстафер Чэпман
Крыс Бэнгл  (англ.)

BMW X5 — сярэднепамерны красовер ад нямецкага аўтавытворцы BMW. Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 1999 годзе на аўтасалоне ў Дэтройце. Літара «Х» азначае, што аўтамабіль мае поўны прывад, а лічба «5» — што базай паслужыла 5-я серыя (BMW E39), аднак X5 карацей E39, але пры гэтым вышэй і шырэй. Кузаў Е53 нагадвае BMW E46 Touring. Машына прыстасаваная для язды па ўсіх тыпах дарожнага пакрыцця, гэтым яна абавязана вялікаму клірансу і пастаяннаму прываду на ўсе колы.

BMW Х5 Е53 быў распрацаваны ў той час, калі BMW Group ўжо належаў брэнд Land Rover і  таму ён мае шмат агульных кампанентаў і канструкцыю з Range Rover L322, у прыватнасці сістэму Hill Descent і Off Road, а таксама рухавік і электронныя сістэмы ад BMW E39. У адрозненне ад Range Rover, першы X5 быў распрацаваны ў якасці спартыўнага аўтамабіля, і яго пазадарожныя магчымасці значна менш, чым у Land Rover.

Машына выпускалася на заводзе ў горадзе Спартанберг, Паўднёвая Караліна (ЗША), як для амерыканскага, так і для еўрапейскага рынку. У ЗША продаж стартаваў у 1999 годзе, а ў Еўропе ў 2000. Разам са з’яўленнем малодшага брата (X3) у 2003 годзе быў абноўлены і X5. Машына атрымала новыя пярэднія фары і заднія ліхтары, рашотку радыятара і злёгку зменены капот і новыя рухавікі 4.4 л (valvetronic ад BMW E65) і дызельны 3,0 л 218 к. с.

У 2006 годзе вытворчасць машыны ў кузаве E53 была спынена ў сувязі з пастаноўкай на канвеер наступнага пакалення E70, якое паступіла ў продаж у ЗША зімой 2006/2007, а ў Еўропе вясной 2007 года.

У 2001 годзе баварцы пабудавалі прататып BMW X5 Le Mans з 6-літровым маторам ад спорт-прататыпа BMW V12 LMR. У чэрвені таго ж года знакаміты гоншчык Ганс-Ёахім Штук усталяваў на гэтым аўтамабілі рэкорд хуткасці для гэтага класа машын, разагнаўшы X5 Le Mans да 311 км/г на Нюрбургрынгу. Неўзабаве пачалася вытворчасць красовера BMW X5 4.6is, створанага па матывах машыны-рэкардсмена.

Ад іншых версій BMW X5 4.6is адрозніваецца наяўнасцю спойлераў пад пярэднім і заднім бамперамі, заніжанай падвескай і коламі дыяметрам 20 цаляў (спераду — 275/40, ззаду — 315/35).

На рынак машына была выведзена з двума рухавікамі:

  • Радны 6-цыліндравы аб'ёмам 3 літра і магутнасцю 231 к. с. (170 кВт) — BMW X5 3.0i.
  • V8 M62TU аб'ёмам 4.4 літра і магутнасцю 286 к. с. (210 кВт) — BMW X5 4.4i.

У 2001 годзе да іх дадалі яшчэ два маторы:

  • 3-літровы дызель M57 з сістэмай Common Rail магутнасцю 184 к. с. (135 кВт) — BMW X5 3.0d
  • V8 аб'ёмам 4.6 літра і магутнасцю 347 к. с. (255 кВт) — BMW X5 4.6is.

У 2003 пры правядзенні фэйсліфцінга былі замененыя маторы V8 4.4i і дызельны 3.0d.

  • Магутнасць абноўленага дызельнага рухавіка 218 к. с. (160 кВт) пры тым жа аб'ёме 3 літра.
  • Бензінавы V8 N62 4.4 літра магутнасцю 320 к. с. (235 кВт).

У 2004 годзе матор 4.6is быў заменены на 4.8is магутнасцю 360 к. с. (265 кВт) — BMW X5 4.8is.

Мадэль Аб'ём (см3) Тып

рухавіка

Максімальная магутнасць

кВт(к.с.) пры аб/хв.

Круцільны момант

(Нм пры аб/хв.)

Максімальная

хуткасць(км/г)

Гады выпуску
Бензінавыя
3.0 i 2.979 L6 170(231) пры 5.900 300 / 3500 202 (2000-2006)
4.4 i 4.398 V8 210(286) пры 5.400 440 / 3600 206 (1999-2004)
4.4 i 4.398 V8 235(320) пры 6.100 440 / 3600 240 (2004-2006)
4.6 is 4.619 V8 255(347) пры 5.700 480 / 3700 240 (2002-2004)
4.8 is 4.799 V8 265(360) пры 6.200 500 / 3500 246 (2004-2006)
Дызельныя
3.0 d 2.926 L6 135(184) пры 4.000 390 / 1750 200 (2000-2003)
3.0 d 2.993 L6 160(218) пры 4.000 420 / 2000 210 (2003-2006)

Каробка перадач

[правіць | правіць зыходнік]

На BMW Х5 Е53 усталёўвалася 5-ступеньчатая механічная, 5-ступеньчатая аўтаматычная, 6-ступеньчатая аўтаматычная і 6-ступеньчатая механічная каробка перадач.

  • Коллектив авторов. Руководство по ремонту и эксплуатации BMW Х5 (E53). Модели с 1999 по 2006 год выпуска. — Днепропетровск: Издательство Монолит, 2011. — 354 с. — (Золотая серия). — ISBN 978-617-537-054-4.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy