Назва роду паходзіць ад грэч.erek, па назве Erica у старажытных грэкаў, паводле іншых крыніц назва паходзіць ад грэч.ereike — ламаць, па ломкіх галінках расліны.
Erica — адзін з двух (нароўні з рададэндранам (Rhododendron) найбуйнейшых родаў сямейства верасовых: колькасць відаў у ім складае больш за 800, гэта значыць амаль 20 % агульнай колькасці відаў у сямействе. Для раслін з гэтага роду характэрныя дробныя лісце і багатае цвіценне выцягнутымі званочкападобнымі кветкамі.
Каля 800 відаў кустоў і паўкустоў (зрэдку дрэў), распаўсюджаных у Афрыцы, Міжземнамор’і, на астравах Атлантычнага акіяну, на Каўказе. Найбольшая відавая разнастайнасць назіраецца ў Паўднёвай Афрыцы. Еўрапейскія віды роду адносяцца да рэдкіх нават у абласцях свайго натуральнага арэалу.
Некаторыя віды шырока выкарыстоўваюцца ў дэкаратыўным садоўніцтве пры стварэнні аб’ектаў рэкрэацыі з камянямі, а таксама ў кветніках, парках, на прысядзібных участках і да таго падобнае.
Віды роду з’яўляюцца расліннымі рэліктамі і таму маюць важнае значэнне ў навучальным працэсе.