OpenStreetMap
OpenStreetMap | |
---|---|
URL | www.openstreetmap.org, osm.org |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | cвабодны вэб-картаграфічны сэрвіс |
Рэгістрацыя | патрабуецца для рэдагавання |
Мова(-ы) | англійская, беларуская і іншыя |
Размяшчэнне сервера | Вялікабрытанія |
Уладальнік | Уладальнік даных - супольнасць удзельнікаў OpenStreetMap[1]. Праект падтрымлівае некамерцыйная арганізацыя OpenStreetMap Foundation. |
Аўтар | Стыў Кост |
Пачатак працы | 1 ліпеня 2004 |
Бягучы статус | працуе і актыўна развіваецца |
Рэйтынг Alexa | 6 938[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.
Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[3]
OpenStreetMap натхнілі сайты узору Вікіпедыі, кожны можа рэдагаваць даныя, ёсць поўная гісторыя правак. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[4]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сённяшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! як падложку пры стварэння карт OSM.[5]
У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзена магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[6]
Карыстальнікі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[7]
Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.[8]
Стварэнне карт
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з’явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.
Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.
Камерцыйныя карты
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.
У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[5]
Структура звестак
[правіць | правіць зыходнік]OpenStreetMap па сутнасці — база звестак, якая змяшчае некалькі тыпаў запісаў:
- Пункты (па-англійску: nodes) — пункты з дакладным геаграфічным месцазнаходжаннем.
- Лініі (па-англійску: ways) — спісы пунктаў, якія ствараюць ломаную крывую ці шматкутнікі.
- Дачыненні (па-англійску: relations) — групы пунктаў, ліній і іншых дачыненняў, якім надаюцца розныя ўласцівасці.
- Тэгі (па-англійску: tags) — пары назва_тэга=значэнне, якія надаюцца пунктамам, лініям ці адносінам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ FAQ - OpenStreetMap(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2010. Праверана 22 чэрвеня 2012.
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
- ↑ RWeait. OpenStreetMap data license is ODbL v1.0 . OSM Foundation (12 верасня 2012). Праверана 5 November 2012.
- ↑ Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.)
- ↑ а б Yahoo! aerial imagery in OSM Архівавана 20 лютага 2011. (англ.)
- ↑ We’re funded! Архівавана 1 сакавіка 2012., CloudMade Blog (англ.)
- ↑ Stats OpenStreetMap Wiki (англ.)
- ↑ We’re on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме OpenStreetMap
- Галоўная старонка OpenStreetMap
- Карта OpenStreetMap на беларускай мове Архівавана 2 жніўня 2012.
- Карта OpenStreetMap Беларусі Архівавана 25 чэрвеня 2012. з беларускімі пазнакамі
- Дакументацыя і дапамога на вікі (руск.)
Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі
[правіць | правіць зыходнік]- OpenStreetMap — osm
- CloudMade Архівавана 24 верасня 2010. — osm, garmin
- Geofabrik Архівавана 4 мая 2008. — osm, esri
Растравыя карты і сэрвісы
[правіць | правіць зыходнік]- OpenCycleMap — карта для веласіпедыстаў (Увесь свет)
- Yournavigation Архівавана 14 ліпеня 2011. — пракладка маршрутаў, экспарт (Увесь свет)
- OpenRouteService — пракладка маршрутаў, пошук POI (пунктаў цікавасці) (Толькі Еўропа)
- OpenPisteMap Архівавана 25 мая 2017. — карты схілаў для гарналыжнікаў і сноўбардыстаў (еўрапейскія і амерыканскія курорты), накладваецца рэльеф.
- CloudMade Архівавана 24 мая 2012. — пракладка маршрутаў, агульная карта і карты для мабільных прылад (Увесь свет)
- OSM Mapper Архівавана 13 ліпеня 2011. — выпраўленне памылак (англ.)
- Opentouchmap.org вэб-інтэрфейс, аптымізаваны для прылад з сэнсарным экранам, такіх, як iPhone.
- FreeMap — карта для турыстаў, пешаходаў (некаторыя часткі Вялікабрытаніі)
Спадарожнікавы маніторынг
[правіць | правіць зыходнік]- GPS Trace Orange — сэрвіс спадарожнікавага маніторынгу на базе карт OpenStreetMap