Перайсці да зместу

Otokar Arma

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Otokar Arma
Краіна паходжання
Вытворца Otokar[d]
Дызайнер Otokar[d]

Otokar Arma — турэцкі колавы модульны бронетранспарцёр[1].

Распрацоўшчык і вытворца — кампанія «Otokar». Распрацоўка бронетранспарцёра была пачата ў 2007 годзе. У залежнасці ад мадыфікацыі, можа мець тры ці чатыры восі. Колавая формула: 6 × 6 і 8 × 8.

Платформа аўтамабіля з колавай формулай 6х6 была ўпершыню прадстаўлена на выставе Eurosatory 2010 у Парыжы ў чэрвені 2010 года. БТР можа перавозіць да 10 чалавек, уключаючы камандзіра, вадзіцеля і васьмярых салдат. Здольны ўплаў перасякаць рэкі.

Бронетранспарцёр валодае гнуткай мабільнасцю і забяспечвае высокі ўзровень супрацьміннай і балістычнай абароны. Корпус цалкам абаронены ад біялагічнай і хімічнай зброі. Унутры ўстаноўлены спецыяльныя сядзенні, якія разам з дарожным прасветам у 425 мм памяншаюць негатыўныя ўздзеянні на экіпаж і дэсант ад падрыву мін.

Arma можа перасоўвацца на спушчаных шынах і ў стандартнай камплектацыі таксама абсталяваны цэнтральнай сістэмай падпампоўкі колаў.

Бранявік распрацаваны па модульнай схеме, што дае магчымасць ствараць розныя мадыфікацыі, у залежнасці ад патрабаванняў ваенных розных краін свету. Напрыклад, УС Бахрэйна купілі Arma ў канфігурацыі 6 × 6, а не 8 × 8. Баявая машына пяхоты Rabdan арміі ААЭ — гэта адзін з варыянтаў, на якім устаноўлена вежа для расійскай БМП-3. Казахская мадыфікацыя атрымала дыстанцыйна кіраваны модуль з 30-мм гарматай 2А42 і 7.62-мм кулямётам.

Магчыма ўсталяванне СТКР. Узровень браніравання машыны таксама залежыць ад пажаданні заказчыкаў.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Экіпаж (дэсант), чал. — 2 (8)
  • Баявая маса, кг — 18500
  • Габарытныя памеры, мм: даўжыня — 6428, шырыня — 2708, вышыня — 2223, дарожны прасвет — 425
  • Браніраванне, мм — 12,5
  • Узбраенне — 1 x 12,7-мм кулямёт
  • Рухавік — турбадызель з вадзяным астуджэннем, магутнасцю 450 к. с
  • Удзельную магутнасць, к. с./т — 24,3
  • Максімальная хуткасць па шашы, км/г — 105
  • Запас ходу па шашы, км — 700
  • Пераадольваюцца перашкоды: пад’ём, град. — 60; сценка, м — 0,6; роў, м — 1,2; брод, м — плавае[2]
  1. ОТОКАР АРМА (OTOKAR ARMA). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 1 сакавіка 2021.
  2. Бронетранспортер Otokar ARMA. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2021. Праверана 1 сакавіка 2021.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy