Вусікі 8-членікавыя з рэдукцыя да 5 сегментаў. Ад іншых трыпсаў адрозніваюцца адсутнасцю мікрашчацінак (microtrichia) на пярэдніх крылах і трубчастым апошнім 10-м брушным сегментам. Вылучаюць 2 падсямействы: Idolothripinae (700 відаў і 80 родаў; харчуюцца спорамі грыбоў) і Phlaeothripinae (2800 відаў і 370 родаў;). У падсямействе Phlaeothripinae вылучаюць тры эвалюцыйныя лініі (Haplothrips, Liothrips і Phlaeothrips) (Mound and Marullo 1996). Лінія Haplothrips у апошні час вызначана ў якасці трыбы Haplothripini (Mound and Minaei 2007, Minaei and Mound 2008), члены якой фітафагі, але некаторыя віды Haplothrips драпежнікі, харчуюцца дробнымі членістаногімі. Адзін незвычайны від драпежнічае, ядучы яйкі грамадскіх восс (Cavalleri et al. 2013). Члены лініі «Phlaeothrips lineage» мікафагі, якія харчуюцца гіфамі грыбоў (Mound et al. 2013a). Віды лініі «Liothrips lineage» фітафагі, харчуюцца на лісці кустоў і дрэў, і многія з іх выклікаюць утварэнне галаў на лісці (Ananthakrishnan and Raman 1989)[5].
Mound, L. A. and A. K. Walker. 1986. Tubulifera (Insecta: Thysanoptera). Fauna of New Zealand 0(10):3-140.
Mound L. A., Heming, B. S. & Palmer J. M. (1980). Phylogenetic relationships between the families of recent Thysanoptera. Zoological Journal of the Linnean Society of London. 69: 111—141
Mound, L. A.; Morris, D. C. 2007: A new thrips pest of Myoporum cultivars in California, in a new genus of leaf-galling Australian Phlaeothripidae (Thysanoptera). Zootaxa, 1495: 35-45.
Sakimura, K., 1971: A review of the genus Rhaebothrips Karny (Thysanoptera: Phlaeothripidae). Pacific Insects 13 (2): 391—403.