Перайсці да зместу

SpaceX Demo-2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SpaceX DM-2
Агульныя звесткі
Краіна  ЗША
Арганізацыя Злучаныя Штаты Амерыкі SpaceX
Заказчык Злучаныя Штаты Амерыкі НАСА
Задачы Тэставы пілатуемы палёт на МКС
Палётныя даныя карабля
Назва карабля Dragon V2 C206 Endeavour
Ракета-носьбіт Falcon 9 FT B1058
Стартавая пляцоўка КЦ Кенэдзі, LC-39A
Запуск 30 мая 2020 года, 19:22 UTC
Стыкоўка 31 мая 2020 года, 14:29 UTC
Пасадка 2 жніўня 2020[1]
Арбіта Нізкая апорная арбіта
NSSDC ID 2020-033A
SCN 45623
Экіпаж
Члены экіпажа Даглас Хёрлі і Боб Бенкен
Эмблема
Crew-1 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

SpaceX Demo-2 — першы выпрабавальны палёт з экіпажам касмічнага карабеля Crew Dragon, які быў запушчаны з Касмічнага цэнтра імя Кенэдзі, які размяшчаецца ў штаце Фларыда, ЗША, у кірунку да Міжнароднай касмічнай станцыі 30 мая 2020 года ў 19:22:45 паводле ўніверсальнага каардынаванага часу[2]. Demo-2 з’яўляецца першым арбітальным касмічным палётам з удзелам экіпажу, які быў запушчаны з тэрыторыі ЗША пасля апошняй місіі касмічнага шатла STS-135, якая адбылася ў 2011 годзе. На борце Crew Dragon знаходзіліся Дуглас Хёрлі, які займаў пасаду камандзіра касмічных караблёў на Crew Dragon Demo-2, а таксама Роберт Л. Бенкен, які ёсць камандзірам сумесных аперацый. Crew Dragon Demo-2 таксама з’яўляецца першым арбітальным касмічным палётам двух чалавек, запушчаных у ЗША з часоў запуску шатла STS-4 у 1982 годзе.

Першая спроба запуску павінна была адбыцца 27 мая 2020 года, аднак яна была спынена праз неспрыяльнае надвор’е, выкліканае трапічным штормам Берта за 16 хвілін і 53 секунды да запуску[3][4]. Другая спроба запуску паспяхова прайшла 30 мая 2020 года.

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy