Перайсці да зместу

Wireless LAN

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Wireless LAN (англ.: wireless local area network; WLAN) — бесправадная лакальная сетка.

Гэты спосаб пабудовы сетак прадугледжвае перадачу даных праз радыёэфір; аб’яднанне прылад у сетку адбываецца без выкарыстання кабельных злучэнняў.

Найбольш распаўсюджанымі на сённяшні дзень спосабамі пабудовы з’яўляюцца Wi-Fi і WiMAX.

Супастаўленне WiMAX і Wi-Fi адбываецц даволі часта — тэрміны сугучны, назвы стандартаў, на якіх заснаваны гэтыя тэхналогіі, падобны (стандарты распрацаваны IEEE, абодва пачынаюцца з «802.»), а таксама абодзве тэхналогіі ўжываюць радыёсувязь дзеля злучэння з інтэрнэтам (канал абмена данымі). Але, пры гэтым, названыя тэхналогіі выкарыстоўваюцца для вырашэння зусім розных задач.

Параўнальная табліца стандартаў бесправадной сувязі
Тэхнологія Стандарт Ужыванне Прапускная здольнасць Радыус дзейнасці Частоты
Wi-Fi 802.11a WLAN да 54 Мбіт/с да 100 метраў 5,0 ГГц
Wi-Fi 802.11b WLAN да 11 Мбіт/с да 100 метраў 2,4 ГГц
Wi-Fi 802.11g WLAN да 54 Мбіт/с да 100 метраў 2,4 ГГц
Wi-Fi 802.11n WLAN да 300 Мбіт/с (у даляглядзе да 450, а плтым да 600 Мбiт/с) да 100 метраў 2,4 — 2,5 ці 5,0 ГГц
WiMax 802.16d WMAN да 75 Мбіт/с 6-10 км 1,5-11 ГГц
WiMax 802.16e Mobile WMAN да 40 Мбіт/с 1-5 км 2.3-13.6 ГГц
WiMax 802.16m WMAN, Mobile WMAN до 1 Гбит/с (WMAN), до 100 Мбит/с (Mobile WMAN) невядома (стандарт распрацоўваецца) невядома (стандарт распрацоўваецца)
Bluetooth v. 1.1. 802.15.1 WPAN да 0,7 Мбіт/с да 10 метраў 2,4 ГГц
Bluetooth v. 2.0 802.15.3 WPAN да 3 Мбіт/с да 100 метраў 2,4 ГГц
Bluetooth v. 3.0 802.11 WPAN ад 3 Мбіт/с да 24 Мбіт/с да 100 метраў 2,4 ГГц
UWB 802.15.3a WPAN 110-480 Мбіт/с да 10 метраў 3,1-10,6 ГГц
ZigBee 802.15.4 WPAN ад 20 да 250 Кбіт/с 1-100 м 2,4 ГГц (16 каналаў), 915 МГц (10 каналаў), 868 МГц (адзін канал)
інфрачырвоны порт IrDa WPAN да 16 Мбіт/с ад 5 да 50 сантыметраў, аднабаковая сувязь — да 10 метраў
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy