Зборная Швайцарыі па футболе
Швайцарыя | |||||
Фэдэрацыя | Швайцарская футбольная асацыяцыя | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | Уладзімер Петкавіч | ||||
Капітан | Граніт Джака | ||||
Найбольш гульняў | Гайнц Гэрман (118) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Аляксандар Фрай (42) | ||||
Першая гульня | |||||
Францыя 1:0 Швайцарыя (Парыж, Францыя; 12 лютага 1905) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Швайцарыя 9:0 Летува (Парыж, Францыя; 25 траўня 1924) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Вугоршчына 9:0 Швайцарыя (Будапэшт, Аўстра-Вугоршчына; 29 кастрычніка 1911) | |||||
Чэмпіянат сьвету | |||||
Удзел | 11 (упершыню: 1934) | ||||
Дасягненьні | Чвэрцьфінал (1934, 1938, 1954) | ||||
Чэмпіянат Эўропы | |||||
Удзел | 4 (упершыню: 1996) | ||||
Дасягненьні | 1/8 фіналу, 2016 | ||||
|
Зборная Швайцарыі па футболе — прадстаўляе Швайцарыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Швайцарская футбольная асацыяцыя. Каманда існуе з 1905 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Свой першы міжнародны матч зборная Швайцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі й атрымала паразу ў ім зь лікам 0:1. Найвышэйшым посьпехам у ейнай гісторыі была заваёва срэбраных мэдалёў на Алімпіядзе 1924 году ў Парыжы й перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце сьвету 2002 году.
У пэрыяд 1930—1960-х гадоў у станаўленьні зборнай і ў швайцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнэр Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучыні катэначча) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусьветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954), апошні зь яких праходзіў у самой Швайцарыі. У 1960-х гадох у гісторыі зборнай Швайцарыі пачаўся пэрыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў.
Толькі ў пачатку 1990-х гадоў ангельскаму трэнэру Рою Годжсану атрымалася вярнуць Швайцарыю ў эліту сусьветнага футболу, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату сьвету 1994 году й чэмпіянат Эўропы 1996 году. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Гітцфэльда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы 2004 году й чэмпіянату сьвету 2006 году; на апошнім сусьветным першынстве яна здолела выйсьці з групы і толькі ў 1/8 фіналу атрымала паразу ад зборнай Украіны па выніках сэрыі пасьляматчавых пэнальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швайцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусьціўшы ніўводным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў сьвету здараецца ня гэтак часта.
Улетку 2008 году Швайцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Эўропы 2008 году. У хатнім чэмпіянаце швайцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Швайцарскага футбольнага зьвязу
- Статыстыка гульняў. Football.ch
- Усе вынікі з 1905 году. RSSSF