Content-Length: 307248 | pFad | http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%A8%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D1%86%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96_%D0%BF%D0%B0_%D1%84%D1%83%D1%82%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D0%B5

Зборная Швайцарыі па футболе — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Зборная Швайцарыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Швайцарыя
Фэдэрацыя Швайцарская футбольная асацыяцыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Уладзімер Петкавіч
Капітан Граніт Джака
Найбольш гульняў Гайнц Гэрман (118)
Найлепшы бамбардзір Аляксандар Фрай (42)
Першая гульня
Францыя 1:0 Швайцарыя
(Парыж, Францыя; 12 лютага 1905)
Самая буйная перамога
Швайцарыя 9:0 Летува
(Парыж, Францыя; 25 траўня 1924)
Самая буйная параза
Вугоршчына 9:0 Швайцарыя
(Будапэшт, Аўстра-Вугоршчына; 29 кастрычніка 1911)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 11 (упершыню: 1934)
Дасягненьні Чвэрцьфінал (1934, 1938, 1954)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 4 (упершыню: 1996)
Дасягненьні 1/8 фіналу, 2016
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная Швайцарыі па футболе — прадстаўляе Швайцарыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Швайцарская футбольная асацыяцыя. Каманда існуе з 1905 году.

Свой першы міжнародны матч зборная Швайцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі й атрымала паразу ў ім зь лікам 0:1. Найвышэйшым посьпехам у ейнай гісторыі была заваёва срэбраных мэдалёў на Алімпіядзе 1924 году ў Парыжы й перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце сьвету 2002 году.

У пэрыяд 1930—1960-х гадоў у станаўленьні зборнай і ў швайцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнэр Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучыні катэначча) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусьветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954), апошні зь яких праходзіў у самой Швайцарыі. У 1960-х гадох у гісторыі зборнай Швайцарыі пачаўся пэрыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў.

Толькі ў пачатку 1990-х гадоў ангельскаму трэнэру Рою Годжсану атрымалася вярнуць Швайцарыю ў эліту сусьветнага футболу, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату сьвету 1994 году й чэмпіянат Эўропы 1996 году. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Гітцфэльда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы 2004 году й чэмпіянату сьвету 2006 году; на апошнім сусьветным першынстве яна здолела выйсьці з групы і толькі ў 1/8 фіналу атрымала паразу ад зборнай Украіны па выніках сэрыі пасьляматчавых пэнальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швайцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусьціўшы ніўводным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў сьвету здараецца ня гэтак часта.

Улетку 2008 году Швайцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Эўропы 2008 году. У хатнім чэмпіянаце швайцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%A8%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D1%86%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96_%D0%BF%D0%B0_%D1%84%D1%83%D1%82%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D0%B5

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy