Content-Length: 191186 | pFad | http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D0%B7%D1%83%D1%80%D1%8B_(%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%82)

Мізуры (штат) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Мізуры (штат)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мізуры
Сьцяг Мізуры
Сьцяг Мізуры
Штат Мізуры на мапе ЗША
Мянушка Штат «пакажы мне»
Сталіца Джэфэрсан-Сіці
Найбуйнейшы горад Канзас-Сіці
Плошча
21-я па ЗША
- агулам 180 533 км²
- % вады 1,17 %
Вышыня
- найвышэйшы пункт 540 м
- сярэдняя 240 м
- найніжэйшы пункт 70 м
Насельніцтва
18-е па ЗША
- агулам (2013) 6 044 171
- шчыльнасьць 33,7/км²
Дата заснаваньня 10 жніўня 1821 (24-ы)
Часавы пас GMT-6/-5
Скарачэньні MO
Афіцыйная старонка

Мізу́ры (па-ангельску: Missouri) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, 24-ы штат у складзе фэдэрацыі. Насельніцтва 6 044 171 чалавек[1] (паводле гэтага паказчыку Мізуры займае 18-е месца ў краіне). Мізуры падзяляецца 114 акругоў. Горад Сэнт-Люіс мае незалежны статус. Чатыры найбуйнейшыя гарадзкія тэрыторыі — Сэнт-Люіс, Канзас-Сіці, Спрынгфілд ды Калюмбія. Сталіца — Джэфэрсан-Сіці, найбуйнейшыя гарады — Сэнт-Люіс і Канзас-Сіці. Тэрыторыю Мізуры набылі ў Францыі ў выніку пагадненьня аб набыцьці Люізіяны і спачатку яна мела назву «Тэрыторыя Мізуры». Частка гэтай тэрыторыі далучылася да штатаў 10 жніўня 1821 году 24-м штатам.

Геаграфія Мізуры вельмі розная. Паўночная частка штату занятая нізінамі, паўднёвая частка — горамі Озарк, паміж якімі працякае рака Мізуры. Штат разьмешчаны на перакрыжаваньні трох найбуйнейшых рэк Паўночнай Амэрыкі: Місысыпі злучаецца з ракой Мізуры каля Сэнт-Люісу, а таксама Агаё.

Паводле ацэнкі Бюро перапісу насельніцтва ЗША, 1 ліпеня 2013 году ў Мізуры жыло 6 044 171 чалавек, што на 0,9% больш у параўнаьні са зьвесткамі перапісу насельніцтва ў 2010 годзе. Этнічны склад: немцы — 23,5 %, ірляндцы — 12,7 %, амэрыканцы — 10,5 %, ангельцы — 9,5 %, французы — 3,5 %.

  1. ^ Table 1. Annual Estimates of the Population for the United States, Regions, States, and Puerto Rico: April 1, 2010 to July 1, 2013 (CSV). United States Census Bureau, Population Division. Праверана 10 жніўня 2014 г.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D0%B7%D1%83%D1%80%D1%8B_(%D1%88%D1%82%D0%B0%D1%82)

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy