Араны (прадмесьце)
Араны, Аранскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёвай частцы места. Назва ўтварылася ад урочышча Аранаў.
На паўднёвы захад ад Аранаў пачынаюцца Сенажаны, на паўночны захад — Уборкі, на поўнач — Ляхаўка, на захад — Тры Карчмы, на поўдзень — Серабранскія Млыны[1].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аран або Арна (Aran, Arno) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1909 року сябра мескай управы В. Цывінскі склаў праект на пабудову Аранскага і Татарскага мастоў праз раку Сьвіслач. Гэтымі мастамі мусіў кіравацца грузавы гужавы транспарт, каб не загрувашчваць цэнтральныя вуліцы і не разбураць тамтэйшыя маставыя. У 1917 року масты збудавалі на сродкі вайсковага ведамства (на кожны мост і выпраўленьне шляхоў асыгноўвалася 100 тыс. рублёў)[3].
У наш час пра колішняе прадмесьце напамінае Аранская вуліца, якая зьберагла сваю гістарычную назву.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.