Перайсьці да зьместу

Араны (прадмесьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Завод «Энэргія» ў Ляхаўцы з боку Аранскай вуліцы, 1930 р.

Араны, Аранскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёвай частцы места. Назва ўтварылася ад урочышча Аранаў.

Араны, ліпень 1942 р.

На паўднёвы захад ад Аранаў пачынаюцца Сенажаны, на паўночны захад — Уборкі, на поўнач — Ляхаўка, на захад — Тры Карчмы, на поўдзень — Серабранскія Млыны[1].

Аран або Арна (Aran, Arno) — імя германскага паходжаньня[2].

У 1909 року сябра мескай управы В. Цывінскі склаў праект на пабудову Аранскага і Татарскага мастоў праз раку Сьвіслач. Гэтымі мастамі мусіў кіравацца грузавы гужавы транспарт, каб не загрувашчваць цэнтральныя вуліцы і не разбураць тамтэйшыя маставыя. У 1917 року масты збудавалі на сродкі вайсковага ведамства (на кожны мост і выпраўленьне шляхоў асыгноўвалася 100 тыс. рублёў)[3].

У наш час пра колішняе прадмесьце напамінае Аранская вуліца, якая зьберагла сваю гістарычную назву.

  1. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197. [1]
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 137.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. C. 177.
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy