Перайсьці да зьместу

Арытмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арытмія (стар.-грэц. ἀρρυθμία — няўзгодненасьць) — парушэньне частасьці, рэгулярнасьці і пасьлядоўнасьці сардэчных скарачэньняў. Выклікаецца ішэміяй сэрца, інфэкцыяй, запаленьнем празь зьмену тэмпэратуры цела, парушэньнем дзейнасьці шчытападобнай залозы і гіпэртаніяй.

Узьнікненьне немачы прадухіляе штодзённае разьмінаньне, плаваньне і пешыя прагулкі. Карысна штодня ўжываць багатыя на каль гародніну і садавіну (абрыкосы, бананы, печаная бульба, курага і разынкі), рыбу дзеля тлустых кісьляў амэга-3 у рыбіным тлушчы. Таксама варта пазьбягаць паленьня і стрэсу, ужыцьця моцнай гарбаты, кавы і сьпірту, падыманьня цяжкіх прадметаў і перасоўваньня мэблі.

Разьвіцьцю хваробы спрыяе сытная ежа, цеснае адзеньне, запор, укус вусяка, стрэс, паленьне, ужыцьцё сьпірту і цукровы дыябэт у спалучэньні з атлусьценьнем і павышаным артэрыяльным ціскам.

Хвароба выяўляецца праз страту прытомнасьці, адчуваньне слабасьці, запамароку, боль і сьцісканьне ў грудзях, дыхавіцу і пачашчанае дыханьне[1].

Вылучаюць шэраг відаў арытміі: 1) тахікардыя (стар.-грэц. ταχύς + καρδία — хуткі + сэрца) — сэрцабіцьцё звыш 100 удараў за хвіліну, 2) брадзікардыя (стар.-грэц. βραδύς + καρδιά — павольны + сэрца) — пульс менш як 60 сардэчных скарачэньняў за хвіліну, 3) міргальная — нерытмічныя і бязладныя скарачэньні сардэчнай цягліцы (пагроза тромбаэмбаліі, разьвіцьцё сардэчнай недастатковасьці), 4) экстрасысталія — пазачарговае скарачэньне сэрца або яго аддзелаў, 5) блякада сэрца — парушэньне правядзеньня імпульсу праз анатамічнае або функцыянальнае пашкоджаньне праводных шляхоў сэрца[2].

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy