Перайсьці да зьместу

Вугаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вугаль

Ву́галь — цьвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расьліннага паходжаньня. Утвараецца з разлажэньня астаткаў вышэйшых расьлінаў. Сярод паліўна—энэргетычных рэсурсаў мае найвялікшыя запасы. Сусьветныя запасы вугля складаюць звыш 5 трлн тонаў. Найвялікшыя месцароджаньні вуглю знаходзяцца ў ЗША (445 млрд тон), Кітаі (272), Расеі (200), ПАР (130), Нямеччыне (100), Аўстраліі (90), Вялікабрытаніі (50), Канадзе (50), Індыі (29) і Польшчы (25 млрд тон). Пры цяперашнім узроўні спажываньня вуглю (4,5 млрд тон у год), вядомых на сёньняшні дзень запасаў можа хапіць прыкладна на 400 год.

У 2004 годзе ў сьвеце было здабыта 5500 млн.т вуглю (у 2003 г. — 4835). Лідэры: Кітай — 1956, ЗША — 1020, Індыя — 397, Аўстралія — 365, Расея — 283, ПАР — 253, Нямеччына — 208, Польшча — 159, Інданэзія — 136, Казахстан — 87, Украіна — 81, Грэцыя — 74, Канада — 67, Чэхія — 64, Калюмбія — 53, Турэччына — 48. Найбольш высокае разьвіцьцё вуглездабычы ідзе ў Кітаі, ЗША, Інданэзіі і Калюмбіі.

Прыкладна 10% вуглю (500 млн.тон) выкарыстоўваецца для вытворчасьці каля 400 млн тон коксу, нязначную частку для вытворчасьці сынтэтычнага вадкага паліва, газу, электродаў, адсарбентаў, карбідаў кальцыю і крэмнію.

Адкрытая вугальная шахта ў Гарцвайлеры, Нямеччына. Панарама высокага разрозьненьня

Адрозьніваюць два віды вугляў: буры і каменны. Бурыя вуглі, у адрозьненьне ад каменных, утрымліваюць адносна мала вугляроду і шмат кіслароду, што абумоўлівае ніжэйшую цеплыню згараньня і большую вільготнасьць.

Здабыча бурага вугля

Буры вугаль — пераходная форма ад торфу да каменнага вуглю. Ад торфу буры вугаль адрозьнівае большая гаматнасьць і меншае ўтрыманьне розных расьлінных астаткаў, ад каменнага вуглю — галоўным чынам афарбоўка бурымі адценьнямі (ад кававага да чорнага). На паветры хутка драбіцца на дробныя кавалкі.

Буры вугаль выкарыстоўваецца як энэргетычнае паліва і хімічная сыравіна для атрыманьня вадкага паліва і розных сынтэтычных рэчываў, газа і ўгнаеньняў.

Склад бурага вугля

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для бурага вугля ўласьцівая наяўнасьць гумінавых кіслотаў, высокая гіграскапічнасьць і вільготнасьць. У гаручай масе бурага вугалю ўтрыманьне вугляроду 55—78%, вадароду 4—6,5%, кіслароду 15—30%; максымальная цеплыня гарэньня рабочай масы бязпопельнага вуглю меней за 23,88 МДж (5700 ккал/кг); выхад першаснай смалы 5—20% і болей; утрыманьне лятучых рэчываў у залежнасьці ад петраграфічнага складу вугля вагаецца ад 65 да 40%. Па генэтычных прыкметах буры вугаль дзеляць на шчыльныя і зямлістыя разнастайнасьці, дадаючы да апошніх і лігніты, якія ўяўляюць сабой асобны гатунак пераўтварэньня і захаваньня аскепкаў з драўлянай структурай. Акрамя структурных адрозьненьняў, улічваецца неаднолькавае ўтрыманьне вільгаці кіслароду, лятучых рэчываў і першаснай смалы. Па беларускай клясыфікацыі буры вугаль дзеліцца на тры тэхналягічныя групы: Б1 зь вільготнасьцю звыш 40%, Б2 — зь вільготнасьцю 30—40% і Б3 — зь вільготнасьцю меншай за 30%.

Радовішчы бурага вугля

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш буйныя радовішчы бурага вуглю характэрныя для мэзазойскага і кайназойскага пэрыядаў; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты — да 100—120 мэтраў. Галоўныя месцы здабычы бурага вуглю разьмешчаны ў Расейскай Федэрацыі, Нямеччыне, Польшчы, Чэхіі, Аўстраліі.

Каменны вугаль

Каменны вугаль — выкапнёвы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнаньні з бурым вуглем. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вугляроду, цеплыня гарэньня — 30,1—36,6 МДж/кг (5700 ккал/кг). Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэньнях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сыстэмаў. Глыбіня заляганьня каменнага вугля — ад паверхні да 2000—2500 мэтраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых расьлінаў, якія зьмяніліся пад уплывам вялікага ціску вакольных парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпэратуры. З узрастаньнем ступені пераўтварэньня пасьлядоўна павялічваецца ўтрыманьне вугляроду і адначасова зьмяншаецца колькасьць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; зьмяняецца цеплыня згараньня, здольнасьць сьпякацца і іншыя ўласьцівасьці.

Каменны вугаль — гаматная горная парода, утвораная аморфным вугляродам, аксамітна і смаляна—чорнага колеру; бліскучасьць каменнага вугля — тлустая, злом ракавісты; цьвёрдасьць 2—3; удзельная вага 1,25—1,4. Каменны вугаль гарыць яркім полымем, распаўсюджваючы моцны дым і смалісты водар.

Па міжнароднай клясыфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэньня больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадам лятучых болей за 9%.

Апрацоўкай растворам хлёрава-каліевай солі і азотнай кіслаты калі—некалі можна выявіць у каменным вуглі структуру папараці, сілірярыі, лепідэндрона і іншых каменнавугальных расьлінаў.

Віды і склад каменнага вугля

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьніваюць наступныя віды каменнага вугля: смалісты ці бліскучы — з ракавістым, бліскучым зломам, грубы — з грубазерністым зломам, слаёвы — з сланцаватай асобнасьцю, валаконны — з валаконнай структурай і інш. Каменны вугаль утрымлівае ў сярэднім наступныя элемэнты: 82% вуглярод, 1,5—5,7% вадарод, 1,5—15% кісларод, 0,5—4% сера, да 1,5% азот, 2—45% лятучых рэчываў; колькасьць вадкасьці 4—14%, утрыманьне залы нязначнае. Большая ці меншая прысутнасьць серы абумоўленая дадаткам сернага калчадана ці іншых сярністых мінэралаў. Чым больш у каменным вуглі вадароду, тым больш атрымліваецца зь яго пры награваньні бяз доступу паветра смалістых рэчываў, тым лепш такі каменны вугаль гарыць і тым больш ён прыдатны для атрыманьня сьвяцільнага газу, такі, багаты смоламі каменны вугаль, называюць тлустым, а бедны гэтымі рэчывамі — худым. Худыя вуглі загараюцца зь цяжкасьцю, і іх гарэньне можа падтрымлівацца толькі пры моцным прытоку паветра. Пры пракальваньні ў зачыненай прасторы тлусты каменны вугаль сьпякаецца і плавіцца, утвараючы порыстую губчатую масу — кокс, які зусім ня ўтрымлівае серы і няшмат Н і О; пры гэтым атрымліваюць газападобны сьвяцільны газ і вадкі каменнавугальны варволь.

Каменны вугаль, у якім смалістыя рэчывы амаль зусім адсутнічаюць, мае назву антрацыт.

Прыблізныя зьвесткі пра сусьветныя запасы каменнага вуглю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш буйнымі распрацоўваемымі басэйнамі каменнага вуглю зьяўляюцца: Данецкі, Кузьнецкі, Пячорскі, Карагандзінскі, Апалацкі, Пэнсыльванскі, Верхнесілескі, Астрава-Карвінскі, Рурскі, Вялікі Хуанэбас, Паўднёва-Ўэйлскі, Валансьенскі, Брабанцкі. Тры чвэрці сусьветных запасаў каменнага вуглю прыходзіцца на краіны СНД, ЗША, КНР.

Рэгіён Колькасьць (млрд т) Доля
Краіны СНД 4400 45,2%
ЗША 1570 16,1%
Кітай 1570 16,1%
Заходняя Эўропа 865 8,9%
Акіянія 800 8,2%
Афрыка 225 2,3%
Азія (без краінаў СНД і Кітая) 185 1,9%
Канада 65 0,7%
Лацінская Амэрыка 60 0,6%
Агулам 9740 100%

У 1990—х гадах сусьветнае спажываньне каменнага вуглю склала 2,3 млрд тон у год. У адрозьненьне ад спажываньня нафты, спажываньне вуглю значна павялічылася ня толькі ў краінах, што разьвіваюцца, але і ў прамыслова разьвітых краінах.

Спажываньне вуглю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спажываньне вуглю ў млн тон.

Рэгіён 2001 год 2005 год Зьмены
ЗША 1060 1567 +47,8%
Заходняя Эўропа 574 463 −19,3%
Японія 166 202 +21,7%
Краіны былога СССР 446 436 −2,2%
Кітай 1383 2757 +99,3%
Індыя 360 611 +69,7%
Астатні сьвет 1274 3518 +20,7%
Агулам 5263 7574 +43,9%
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy