Перайсьці да зьместу

Серка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сера»)
фосфар ← Серка → хлёр
O

S

Se
Выгляд

Прыродныя крышталі серкі
Прыродныя крышталі серкі
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Серка, S, 16
Катэгорыя элемэнту Немэталы
Група, пэрыяд, блёк VI, 3, p
Адносная атамная маса 32,066 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ne] 3s23p4
Электронаў у абалонцы 2 8 6
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 2,07 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 119,6 °C
Тэмпэратура кіпеньня 444,60 °C
Удзельная цеплыня плаўленьня 1,72 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць (25 °C) 22,75 Дж·моль−1·K−1
Магнэтызм дыямагнэтык
Электрычны супор 1,9×1015Ω·м
Мінэральная цьвёрдасьць Моаса 2
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня -2, +2, +4, +6
Электраадмоўнасьць 2,58
Энэргіі іянізацыі 1-я: 999,59 кДж·моль−1
2-я: 2251,76 кДж·моль−1
3-я: 3357 кДж·моль−1
Кавалентны радыюс 102 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса 180 пм
Энэргія забароненай зоны пры 300 K 2,6 эВ

Серка[1] (па-лацінску: Sulfur) S — хімічны элемэнт VI групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 16. Адносіцца да халькагенаў. Цьвёрдае рэчыва жоўтага колеру.

Шырока распаўсюджаны элемэнт — 15-е месца сярод элемэнтаў паводле масавай долі ў зямной кары (0,042%). Прыродная серка складецца з чатырох стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 32 (95%), 33, 34 і 36. Існуе ў самародным выглядзе і ў выглядзе злучэньняў — сульфатаў (гіпс, ангідрыт, барыт BaSO4, мірабіліт Na2SO4·10H2O і інш.) і сульфідаў (галеніт PbS, пірыт Fe2S2, антыманіт, кінавар і інш.). Злучэньні серкі ёсьць у вуглях, лупняку, нафце, прыродным газе. Адзін з самых важных біягенных элемэнтаў. У целе чалавека масай 70 кг утрымліваецца каля 140 г серкі (0,2%). Вядомы з глыбокай старажытнасьці. Да тэмпэратуры 95,39 °C устойлівая рамбічная мадыфікацыя серкі (α-S) — лімонна-жоўтыя крышталі. Пры тэмпэратуры вышэй за 95,39 °C і да тэмпэратуры плаўленьня — манаклінная (β-S) — мядова-жоўтыя крышталі са шчыльнасьцю 1,960 г/см3. Вядомы і іншыя мадыфікацыі серкі, напрыклад, пры рэзкім ахаладжэньні серкі атрымліваюць аморфную серку са шчыльнасьцю 1,920 г/см3). Дыэлектрык. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў серкавугляродзе, фэноле, бэнзоле, аніліне[2]. Асноўныя радовішчы — у Мэксыцы, ЗША, Расеі, Польшчы, Італіі, Японіі. Здабываецца таксама ў Гішпаніі[3].

  1. ^ Серка // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  2. ^ Один, Н. Н. Сера // Химия: Энциклопедия / Под ред. И. Л. Кнунянц. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — С. 521. — 10 000 ас. — ISBN 5-85270-253-6
  3. ^ Periodic Table of Elements: Sulfur - S EnvironmentalChemistry.com (анг.)
  • Волков, А. И.; Жарский, И. М. Большой химический справочник. — Мн.: Современная школа, 2005. — 608 с. — 4000 ас. — ISBN 985-6751-04-7

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Серкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy