Перайсьці да зьместу

Г

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара кірыліцы Г
Гг
Выява
Вялікая й маленькая літары «Г» (Гг) і курсіўная маленькая літара «г»
  А Ә Б В Г Ґ Д Ђ Ѓ  
Беларускі альфабэт:
 Я А Б В Г Ґ Д Дж Дз 
У лацінцы H · h
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [ɣ], [ɡ], [k], [v], [ɦ]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter ghe
cyrillic small letter ghe
Юнікод Г: U+0413
г: U+0433
HTML Г‎: &#1043, &#x413
г‎: &#1075, &#x433
UTF-16 Г‎: 0x413
г‎: 0x433
URL-код Г: %D0%93
г: %D0%B3
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога
Літара г: просты шрыфт, баўгарыца, беларускі курсіў, сэрбскі курсіў
Літара г: просты шрыфт, баўгарыца, беларускі курсіў, сэрбскі курсіў

Г, г (гэ, таксама ґэ; курсіў: Г г) — чацьвертая літара беларускага альфабэту. Паходзіць з кірылічнай Г («глаголь»), утворанай відазьмяненьнем грэцкай літары Γ, γ («гама»). У старабеларускім пісьме абазначала гукі [г] і [г’] і інш. Мела таксама лікавае значэньне «тры». У сучаснай беларускай мове абазначае й «беларускія» заднеязычныя [г] і [г’] («[г]алава», «пра[г]ін»), і выбуховыя [ґ] і [ґ’] («[ґ]узік», «[Ґ]ібраальтар») гукі.

Яны рэалізуюцца па-рознаму ў залежнасьці ад якасьці суседніх гукаў альбо пазыцыі ў слове (канцавой ці неканцавой).

Беларуская кірылічная рукапісная літара Г зь "Лемантара для школаў і хатняга навучаньня"
Беларуская кірылічная рукапісная літара Г зь „Лемантара для школаў і хатняга навучаньня“[1]
Г / г, кап.: г
лац.: H / h · бел. араб.: هْ
Назва па-беларуску: гэ
Пазыцыя 4 (у беларускім альфабэце)
Гук зычны[2]
МФА [ɣ][3]
Прыклад Гомель

Лічбавае значэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Г мае значэньне лічбы — 3.

  1. ^ J. H. Lemantar dla škołaŭ i chatniaha navučańnia = Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк /Менск: Zaranka, 1964 / 2012. — С. 43, 67. — 97 с.
  2. ^ Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Вільня: Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае. — Мн.: «Народная асвета», 1991 [факсімільн.].
  3. ^ Канвэртар МФА. // Г. Baltoslav.eu. Праверана 10 сьнежня 2023 г.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy