Перайсьці да зьместу

Махлярства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Махля́рства — наўмысны падман з мэтай завалоданьня ці набыцьця несправядлівых альбо незаконных выгадаў, альбо каб пазбавіць ахвяру законнага права. Звычайна адбываецца шляхам падману або злоўжываньня даверам. Махлярства можа парушыць грамадзянскае права альбо крымінальнае заканадаўства і прывесьці да страты грошай, маёмасьці альбо законнага права[1]. Мэтай махлярства можа стаць як грашовы прыбытак, гэтак і іншыя льготы, як то атрыманьне пашпарту, пасьведчаньне кіроўцы ці іншыя дакумэнты. Махлярства ў разуменьні сучаснага крымінальнага права ёсьць карысьлівым злачынствам, якое ёсьць разнавіднасьцю крадзяжу і адносіцца да катэгорыі злачынстваў супраць уласнасьці.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy