Перайсьці да зьместу

Сатыра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карыкатура на падзел Беларусі, 1921 г.

Саты́ра (лац. satura — сумесь) — вострае, зьнішчальнае выкрыцьцё заганаў грамадзкіх зьяваў у выглядзе пачуцьцёва-эстэтычнай і камічнай крытыкі, што зьмяшчае асуджальны патас(en) і рэзка адмоўную адзнаку прадмета асьмяяньня. Мае грамадзянскую злабадзённасьць, тэндэнцыйнасьць і публіцыстычную накіраванасьць. Увасабляецца ў выяўленчым мастацтве (карыкатура), тэатры і кіно (сатырычная камэдыя), літаратуры. У Старажытным Рыме была жанрам лірыкі, у якім выкрываліся грамадзкія і літаратурныя зьявы (Квінт Гарацыюс і Дэцым Ювэнал). Фрыдрых Шылер упершыню разглядзеў эстэтычную камічнасьць сатыры. Разьмежаваньне з гумарам як процілеглым відам камічнасьці вызначылася ў эстэтыцы рамантызму (Жан Поль).

Асноўныя жанры: эпіграма (Марк Марцыял, Готхальд Лесінг, Робэрт Бэрнз і Аляксандар Пушкін), сатырычная камэдыя (Арыстафан, Жан Мальер, Бэртальд Брэхт і Аляксандар Грыбаедаў), памфлет (Эразм Ратэрдамскі, Даніель Дэфо, Джанатан Сўіфт і Франсуа Вальтэр), фэльетон (Гайнрых Гайнэ, Міхаіл Булгакаў і Міхаіл Зошчанка).

У беларускай літаратуры складнікі сатыры адзначаюцца з XVI стагодзьдзя (Прамова Мялешкі і Ліст да Абуховіча, творы Стафана Зізанія, Лявонція Карповіча і Хрыстафора Філалета). Да сатыры зьвярталіся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Карусь Каганец, Уладзіслаў Галубок, Андрэй Мрый, Максім Танк, Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. Сатыра вызначае асноўны кірунак творчасьці Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка і Ўладзімера Корбана. Дасьледуецца ў Беларусі ў межах літаратуразнаўства (Зьміцер Бугаёў, Любоў Гарэлік, Янка Казека і Якуб Вусікаў), мастацтвазнаўства (Юры Сохар і Віктар Шматаў) і фальклярыстыкі (Анатоль Фядосік)[1].

  1. ^ Лія Кісялёва. Сатыра // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 194. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy