Перайсьці да зьместу

Шэльф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

     Глябальны кантынэнтальны шэльф

Шэльф, або мелкамо́р’е (па-ангельску: shelf) — выраўненая вобласьць падводнай ускраіны мацерыка, якая прымыкае да сушы і характарызуецца агульнай зь ёй геалягічнай будовай.

Межамі шэльфа зьяўляюцца бераг мора або акіяна і так званая броўка (рэзкі перагін паверхні марскога дна — пераход да матэрыковага схілу). Глыбіня над броўкай звычайна складае 100—200 мэтраў (але ў некаторых выпадках можа дасягаць 500—1500 м, напрыклад, у паўднёвай частцы Ахоцкага мора або броўка Новазэляндзкага шэльфа).

Агульная плошча шэльфаў складае каля 32 мільёнаў км². Найбольш шырокі шэльф у паўночнай ўскраіны Эўразіі, дзе яго шырыня дасягае 1,5 тыс. кілямэтраў, а таксама ў Бэрынгавым моры, Гудзонавым заліве, Паўднёва-Кітайскім моры, ля паўночнага ўзьбярэжжа Аўстраліі.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy