Эльбасан
Эльбасан | |||||
альб. Elbasan | |||||
Эльбасан | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Альбанія | ||||
Плошча: | 12,90 км² | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 78 703 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 6101,01 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 3001—3006 | ||||
Клясыфікатар: | 054 | ||||
Нумарны знак: | EL | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°6′55.4720″ пн. ш. 20°4′3.9432″ у. д. / 41.115408889° пн. ш. 20.067762° у. д.Каардынаты: 41°6′55.4720″ пн. ш. 20°4′3.9432″ у. д. / 41.115408889° пн. ш. 20.067762° у. д. | ||||
Эльбасан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.elbasani.gov.al/ |
Эльбасан (па-альбанску: Elbasan) — горад у Альбаніі, стаіць на беразе ракі Шкумбіні за 54 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Альбаніі Тыраны. Насельніцтва — каля 100 тысячаў жыхароў. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай вобласьці і акругі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да пачатку Другой сусьветнай вайны Эльбасан выглядаў тыповым асманскім горадам у Альбаніі, з сумесьсю ўсходніх і сярэднявечных будынкаў, вузкімі брукаванымі вуліцамі і вялікім базарам. У горадзе жыло таксама хрысьціяне. У той час горад меў насельніцтва каля 15 000 жыхароў.
Эльбасан быў пад кантролем розных краінаў і народаў: сэрбаў, македонцаў, баўгараў, аўстрыйцаў і італьянцаў. Горад робіцца цэнтрам ісламу ў Альбаніі пасьля турэцкай акупацыі.
Архітэктура і славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Эльбасане разьмешчана крэпасьць XV стагодзьдзя, у якой месьціцца музэй. Таксама ў горадзе ёсьць турэцкія лазьні XVI стагодзьдзя, праваслаўная царква Сьвятой Марыі і Музэй партызанскай вайны.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ньюкасл, Вялікабрытанія
- Нові-Лігурэ, Італія
- Трэвіза, Італія
- Косаўска-Мітравіца, Косава
- Ікітас, Пэру
- Турку, Фінляндыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эльбасан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў