Перайсці да зместу

Ісая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісая
іўр.: יְשַׁעְיָהוּ
Род дзейнасці пісьменнік, прарок, аракул
Дата нараджэння 766 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 686 да н.э.[1]
Грамадзянства
Веравызнанне Яхвізм[d][2]
Бацька Амоц[d]
Дзеці Maher-shalal-hash-baz[d], Shearjashub[d] і Спас Эмануіл[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісая (іўр.: יְשַׁעְיָהוּ) — адзін з г.зв. вялікіх прарокаў, які жыў у VII ст. да н.э. Паводле біблейскага падання, яго бацька Амос быў сынам Іаяса і родным братам Амасіі, цароў іўдзейскіх. Ісая жыў і прарочыў у Іерусаліме. Ужо з першых крокаў сваёй дзейнасці ён, нягледзячы на знатнасць свайго паходжання, выступіў рэзкім выкрывальнікам сацыяльнай няроўнасці, прыгнёту незаможных, як настаўнік і прапаведнік маралі ў той час, калі Іўдзейскае царства яшчэ знаходзілася ў адносна добрым стане. Яшчэ большую сілу яго дзейнасць набыла ў часы панавання Ахаза і Езекіі. Прадаўжаючы традыцыі папярэдніх прарокаў, ён смела выступаў перад царамі аракулам праўды, абараняў сацыяльную справядлівасць, прадказваў вялікія бедствы, за што па загаду цара Манасіі прыняў пакутніцкую смерць: яго распілавалі паміж кедравымі дошкамі. Ісая быў аўтарам гісторыі свайго часу, апісанай ім у 2-ой кнізе летапісаў, і прароцкай кнігі, якая носіць у Бібліі яго імя (Кніга прарока Ісаі). У гэтай кнізе яму належаць раздзелы 1—33 і 36—39, раздзелы ж 34, 35, 40—66 належаць яго ананімнаму сааўтару, які жыў пасля Ісаі. Яна ўключае ў сабе багаты матэрыял па гісторыі не толькі сучаснага Ісаю яўрэйскага, але і іншых народаў Блізкага Усходу. Асаблівую славутасць Ісая набыў у хрысціянскай царкве сваім прароцтвам пра месію, у якім багасловы бачылі дакладнае прароцтва зямнога жыцця Ісуса Хрыста, таму зрэдку нават называюць Ісаю пятым евангелістам.[3]

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy