Амазар
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Амазар
| ||||||||||||||||||
Амаза́р — пасёлак гарадскога тыпу ў Магочынскім раёне Забайкальскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр гарадскога паселішча «Амазарскае». Станцыя на Забайкальскай чыгунцы.
Насельніцтва — 2257 чал. (2021). Размешчаны на паўночным усходзе края, ва ўсходняй частцы раёна, па левым беразе р. Амазар, ля ўпадзення ў яе р. Чычатка, за 98 км на ўсход-паўночны ўсход ад райцэнтра — горада Магоча. Заснаваны ў 1908 годзе ў сувязі з будаўніцтвам транссібірскай чыгункі. У далейшым атрымалі развіццё нарыхтоўка лесу і лесапілаванне.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1938 года.