Магоча
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Магоча (руск.: Могоча) — горад (з 1950) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Магочынскага раёна Забайкальскага края. Насельніцтва 12,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1910 годзе. Размешчаны ў перадгор’ях Амазарскага хрыбта, ля ўпадзення ракі Магоча ў раку Амазар (прыток Амура), за 709 км на паўночны ўсход ад Чыты. Чыгуначная станцыя на Транссібірскай магістралі.
Магоча ўзнікла ў 1910 годзе як пасёлак пры будаўніцтве Амурскай чыгункі. Станцыя Магоча была адкрыта ў 1914 годзе. Затым пасёлак стаў цэнтрам золатаздабываючага раёна, а з 1950 года — горадам.