Перайсці да зместу

Андрэй (Крыт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй

Дзейнасць святар
Нараджэнне 3 ліпеня 1901(1901-07-03)
Смерць 21 мая 1983(1983-05-21) (81 год)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй, свецк. Аляксандр КРЫТ (3 ліпеня 1901, в. Мархачоўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобл. — 21 мая 1983) — рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа, праваслаўны святар, іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).

Нарадзіўся на Стаўбцоўшчыне ў сям'і праваслаўных беларусаў. У 1924 скончыў Нясвіскую гімназію, у 1927 г. — настаўніцкія курсы ў Радашкавічах. Браў удзел у нацыянальным руху: быў членам БСРГ. Удзельнік Польскай абарончай вайны (1939), трапіў у палон, быў вызвалены і ўключыўся ў грамадскае жыццё беларусаў у Нямеччыне. Удзельнічаў грамадска-палітычных і культурных арганізацыях. З вясны 1941 член управы Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне, з верасня 1941 — супрацоўнік Ф. Акінчыца ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). Застаўся ў эміграцыі. З пачатку 1950-х гадоў жыў у Вялікабрытаніі. Рукапаложаны ў сан святара 25.6.1950. Член Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. З сярэдзіны 1950-х гадоў браў удзел у арганізацыі беларускага царкоўна-рэлігійнага жыцця ў эміграцыі. Адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў парафіі БАПЦ у г. Брэдфард. Працаваў адміністратарам Беларускага грамадска-царкоўнага дома. Адпраўляў багаслужэнні для беларускіх вернікаў у Бірмінгеме, Кембрыджы, Лондане. У Манчэстэры адначасова са святарскай службай выкладаў Закон Божы для беларускіх дзяцей у суботняй школе. Старшыня вікарыяльнай управы БАПЦ у Вялікабрытаніі. З лютага 1961 — у ЗША. Рукапаложаны ў сан епіскапа 15.2.1968. У 1970 абраны кіраўніком епархіі БАПЦ у Паўночнай Амерыцы, з 1971 — першы іерарх БАПЦ у эміграцыі. Адміністраваў і выконваў святарскія абавязкі ў прыходзе Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе (штат Агая). Удзельнік 2-га сабора БАПЦ (Гайленд-Парк, штат Нью-Джэрсі, 27-29.5.1972). На саборы абраны старшынёй прэзідыума. Пахаваны на беларускіх могілках у Гайленд-Парку (штат Нью-Ёрк).

Зноскі

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
  • Кіпель В. Беларусы ў ЗША. — Мн., 1993.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy