Ардананс Вілер-Катрэ
Ардананс Вілер-Катрэ (фр.: Ordonnance de Villers-Cotterêts; падпісаны паміж 10 і 15 жніўня 1539 года) — каралеўскі ўказ (ардананс), накіраваны на ліквідацыю наступстваў сярэдневяковай феадальнай раздробненасці французскіх зямель і найскарэйшую інтэграцыю паўночна-заходняй Раманіі ў рамках унітарнага каралеўства Францыя.
Палажэнні
[правіць | правіць зыходнік]Францыск I замацаваў статус французскай мовы як адзінай дзяржаўнай у краіне і абавязаў органы мясцовай адміністрацыі абапірацца на яе парыжскую норму замест латыні пры складанні ўсіх адміністрацыйных дакументаў. Лацінская мова паступова выйшла з ужытку, хоць і працягвала ўжывацца ў шэрагу царкоўных рэгістраў, а таксама пры складанні біяхімічнай тэрміналогіі. Рэгіянальныя мовы Францыі — гасконская, правансальская, брэтонская і інш. — увайшлі ў фазу імклівага заняпаду[1], асабліва на пісьме, хоць іх вусновыя традыцыі захоўваліся да сярэдзіны XX стагоддзя. Апроч мовы, 192 пункты гэтага ардананса рэфармавалі і ўніфікавалі многія іншыя сферы жыцця французскага грамадства. Так, святары былі абавязаны рэгістраваць акты грамадзянскага стану, рамеснікам забаранялася аб'ядноўвацца ў прафсаюзы.
Зноскі
- ↑ Карысныя рэсурсы | Артыкулы па перакладзе(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ардананс Вілер-Катрэ