Перайсці да зместу

Афгані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афгані
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 AFN
Сімвалы Afs і ؋
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 1926
Валюта-папярэднік Afghan rupee[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Da Afghanistan Bank[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афга́ні — грашовая адзінка Афганістана з валютным кодам AFN. 1 афгані (Af) = 100 пул.

У канцы 19 і пачатку 20 стагоддзяў тэрыторыя сучаснага Афганістана знаходзілася пад уладай Вялікабрытаніі. У грашовым абарачэнні знаходзіліся і індыйскія рупіі, персіцкія крані і расійскія рублі. Мясцовая валюта была ўведзена ў 1880 годзе Абдур Рахманам Кахнаем і мела назву афганская рупія ці кабульская рупія. Яна адпавядала 9 грамам серабра. Пасля атрымання незалежнасці ў 1919 годзе ўлада спрабавала ўвесці папяровыя грошы.

Аўгані, 1925—2003

[правіць | правіць зыходнік]

У 1927 годзе была праведзена валютная рэформа, пад час якой з’явілася новая валюта афгані якая дзялілася на 100 пулаў. 1 афгані меў курс 1,1 да афганскай рупіі і, пачаткова, адпавядаў 10 грамам серабра. У 1978 годзе пасля ўвядзення ISO 4217 афгані атрымала валютны код AFA.

Бурныя гістарычныя змены (падзенне манархіі, грамадзянская вайна, савецкая акупацыя, урад Талібаў) выклікалі значную дэвальвацыю афгані. У 2002 годзе 1 долар ЗША меў вартасць 46 000 афгані.

Афгані 2003-сучаснасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 2 студзеня 2003 года і на працягу трох месяцаў цягнуўся абмен старых афгані на новыя па курсу 1000 да 1.

У наш час існуюць банкноты вартасцю 1000, 500, 100, 50, 20, 10, 5, 2,1 афгані і манэт вартасцю 5, 2 і 1 афгані.

Інфляцыя ў 2005 годзе склала 16,3 %.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy